Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нарвэгіі затрымалі грамадзяніна Бразыліі. Паліцыя лічыць, што ён насамрэч расеец, які працуе на расейскую выведку


Нафтаплятформа ў Трумсё. Ілюстрацыйнае фота
Нафтаплятформа ў Трумсё. Ілюстрацыйнае фота

У Нарвэгіі затрымалі грамадзяніна Бразыліі, які падазраецца ў працы на расейскую выведку.

Тэлерадыёкампанія NRK паведамляе, што мужчыну арыштавала паліцэйская служба бясьпекі Нарвэгіі, калі ён накіроўваўся на працу ва ўнівэрсытэт Трумсё. У ведамстве лічаць, што ён знаходзіцца ў Нарвэгіі пад выдуманым імем, а насамрэч ён расеец.

«Мы запатрабавалі, каб бразыльскі дасьледнік з унівэрсытэту Трумсё, Арктычнага ўнівэрсытэту Нарвэгіі, быў высланы з краіны, таму што мы лічым, што ён стварае пагрозу нацыянальным інтарэсам», — сказала памочніца кіраўніка паліцэйскай службы бясьпекі Хэдвіг Маё.

Затрыманы, паводле зьвестак тэлеканалу, прыехаў у Нарвэгію для правядзеньня дасьледаваньняў увосень 2021 году. Ён вывучаў, сярод іншага, паўночны рэгіён і гібрыдныя пагрозы.

22 кастрычніка паліцыя Нарвэгіі затрымала дваіх расейцаў, якія падазраюцца ў фатаграфаваньні вайсковых аб’ектаў. Ім выставілі абвінавачаньні ў незаконнай фатаздымцы. Затрыманымі, як высьветліла NRK, аказаліся мужчына і жанчына ва ўзросьце 30 гадоў. Паліцыя затрымала іх у вёсцы, побач зь якой знаходзяцца вайсковая база і вайсковы трэніровачны лягер.

Раней паліцыя Нарвэгіі вызваліла чацьвярых расейцаў, якіх падазравалі ў фатаздымцы стратэгічных абʼектаў. У падазраваных, якіх арыштавалі 17 кастрычніка, не знайшлі фатаграфій абʼектаў, якія падлягаюць праверцы. Аднак справу, як адзначаецца, не закрылі, яе далейшым расьсьледаваньнем будзе займацца нарвэская служба бясьпекі (PST).

Да гэтага былі арыштаваныя яшчэ два расейцы з дронамі. 19 кастрычніка быў затрыманы сын экс-кіраўніка расейскай чыгункі Ўладзіміра Якуніна Андрэй. Яго абвінавацілі ў незаконным выкарыстаньні дронаў на Шпіцбэргене, суд арыштаваў яго на два тыдні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG