Палітычны актывіст і журналіст Ільля Дабратвор у 2021 годзе эміграваў зь Беларусі разам з жонкай і пяцярымі дзецьмі праз пагрозу крымінальнага перасьледу. Ён жыве ў Варшаве, дзе 14 кастрычніка на яго напалі, піша Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Па словах самога Ільлі Дабратвора, цяпер вядоўцы youtube-каналу руху «За свабоду», 14 кастрычніка каля 20-й гадзіны яго ля дома чакаў невядомы. Ён напаў на Дабратвора зь невядомай прычыны.
У выніку Дабратвор атрымаў пералом носа і чэрапна-мазгавую траўму. Ён неадкладна зьвярнуўся па мэдычную дапамогу і ў паліцыю. Па словах Дабратвора, нападніка пакуль затрымаць не ўдалося.
Беларус зьвязвае напад выключна з прафэсійнай дзейнасьцю.