Украінскі дзяржаўны праект «Хачу жыць» абвясьціў пра дапамогу расейскім палітвязьням, якія зазналі перасьлед за сваю антываенную пазыцыю або падтрымку Ўкраіны.
У сакавіку 2022 году Эўракамісія спыніла супрацу з Расеяй і Беларусьсю ў рамках міжрэгіянальных праграм, што ўжо дазволіла пераразьмеркаваць 26 мільёнаў эўра на праграмы супрацы з Украінай і Малдовай.
Начальнік супрацьміннага цэнтру Ўзброеных сіл Беларусі Руслан Гірылюк мяркуе, што спатрэбіцца суцэльная зачыстка тэрыторыі.
Міністар абароны Беларусі выступіў 15 жніўня на Маскоўскай канфэрэнцыі бясьпекі. Свабода выбрала галоўныя тэзісы зь ягонага выступу.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў указ аб уганараваньні ўкраінскіх вайскоўцаў дзяржаўнымі ўзнагародамі.
Уладзімір Зяленскі пабываў у панядзелак, 14 жніўня, на перадавой у Данецкай вобласьці і наведаў штабы васьмі брыгад УСУ, якія вядуць наступальныя дзеяньні ў зоне адказнасьці апэратыўна-тактычнай групоўкі «Саледар».
Злучаныя Штаты вылучылі Ўкраіне новы пакет вайсковай дапамогі на суму 200 мільёнаў даляраў. Пра гэта паведаміў у панядзелак дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.
Камандуючы Аб’яднанымі сіламі Ўкраіны Сяргей Наеў расказаў украінскім журналістам пра вагнэраўцаў у Беларусі і дзеяньнях украінскага войска ў выпадку парушэньня Беларусьсю паветранай прасторы Ўкраіны.
Кіеў заклікаў міжнародную супольнасьць зрабіць усё, каб папярэдзіць перашкоды Расеі ажыцьцяўляць мірнае праходжаньне караблёў у Чорным моры.
Па словах Зяленскага, па выніках праверак супраць службовых асоб ваенкаматаў заведзена 112 крымінальных спраў.
Беларуска Натальля Грынь жыве ў Польшчы і езьдзіць ва Ўкраіну з гуманітарнай дапамогай. Падчас чарговай паездкі яна зьнікла на ўкраінскай тэрыторыі, родныя і сябры не маглі знайсьці Натальлю некалькі дзён.
Паводле СБУ, лідэр украінскіх камуністаў асабіста сустракаў расейскія войскі, разьмясьціў іхнае кіраўніцтва ў сваім прыватным доме і забясьпечваў іх харчаваньнем, а потым папрасіўся ў Расею.
20 адсоткаў — кіраваныя супрацьпяхотныя міны.
Перад гэтым іх аштрафавалі за незаконнае перасячэньне мяжы і зьмясьцілі ў пункт часовага знаходжаньня іншаземцаў і асобаў без грамадзянства для далейшага прымусовага выдварэньня за межы Ўкраіны.
Гэтыя маршруты найперш будуць выкарыстоўваць для магчымасьці выхаду цывільных караблёў, якія цяпер знаходзяцца ў партах «Чарнаморск», «Адэса» і «Паўднёвы» яшчэ з пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ў лютым 2022 году.
Дэпутаты таксама заклікалі прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона не дапусьціць на сваю тэрыторыю «рашыстаў і беларусаў, якія пад выглядам спорту вядуць антычалавечую прапаганду».
З пачатку расейскага ўварваньня амэрыканская дапамога Ўкраіне ўжо перавысіла 43 мільярды даляраў.
Мікалаеў з 2021 году чакаў зь Беларусі 20 тралейбусаў вытворчасьці «Белкамунмаш».
Сярод ініцыятываў — адтэрмінаваньне абавязковай падачы дакумэнту аб выхадзе з іншаземнага грамадзянства пасьля ўступленьня ў грамадзянства Ўкраіны на год пасьля скасаваньня ваеннага становішча.
Ці дазваляюць такія зьмены меркаваць, што ва Ўкраіне ствараюць падставы для аднаўленьня дзеяньня міжнародных дакумэнтаў пасьля завяршэньня вайны?
«Такім чынам, „Вагнэр“ выступае экспартэрам вайны з Украіны па ўсім сьвеце».
Мітрапаліт Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату (УПЦ МП) Павел (Пётр Лебідзь) вызвалены з-пад варты пасьля ўнясеньня закладу, паведаміў яго адвакат Мікіта Чэкман.
Элекстрастанцыі перададзеныя брытанскай кампаніі, асноўная дзейнасьць якой — дапаможнае абслугоўваньне гаспадарчай дзейнасьці. Але за ёю можа стаяць сам Машэнскі.
Афіцыйны прадстаўнік Паветраных сілаў Украіны назваў маніпуляцыйнымі загалоўкі публікацый у СМІ пра абстрэл зь Беларусі.
Раніцай 6 жніўня на шчыце манумэнту «Радзіма-Маці» ў Кіеве замест дэмантаванага раней савецкага герба быў усталяваны трызубец, паведаміў былы міністар культуры Ўкраіны Аляксандар Ткачэнка.
СБУ апублікавала вайсковы білет палоннага расейца, а таксама нібыта знойдзеныя ў ягоным тэлефоне фатаздымкі Мазырскага НПЗ.
Паводле аналітыкаў, у 5% беларускіх і расейскіх кампаніяў, створаных да вайны, зьмяніўся склад бэнэфіцыяраў, і яны надалей працуюць на ўкраінскім рынку.
«Там ёсьць сытуацыя, зьвязаная з самім Лукашэнкам, з тымі падзеямі, якія адбываюцца ў Афрыцы, і шмат іншых рэчаў», — сказаў сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў.
«Гэта тая сытуацыя, пра якую казаў прэзыдэнт Украіны, — што вайна вернецца на тэрыторыю Расеі», — сказаў сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў.
Міністэрства адукацыі і навукі Ўкраіны ў верасьні запусьціць абноўленую школьную дысцыпліну «Абарона Ўкраіны», у якую ўключаць практычныя навыкі кіраваньня бесьпілётнікамі, наданьня першай мэдычнай дапамогі і міннай бясьпекі.
Рашэньні набываюць юрыдычную моц з 2 жніўня 2023 году і будуць дзейнымі бліжэйшыя пяць гадоў.
Кіраўнік Офіса прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак пацьвердзіў, што ў жніўні ў Саудаўскай Арабіі, у горадзе Джыда, пройдуць міжнародныя перамовы, прысьвечаныя мірнаму ўрэгуляваньню ва Украіне, прычым Расея у іх ня возьме ўдзелу.
Цяпер прапановы ўраду мае разгледзець Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны.
Адвакат Тарас Герэлюк, які абараняў беларуса паводле камэрцыйнае дамовы і кантактаваў зь беларускімі дыпляматамі ў Кіеве, пасьля расейскага ваеннага ўварваньня зьехаў з Украіны і цалкам адмовіўся ад юрыдычнай дзейнасьці.
Фэдэрацыя шахмат Украіны рэкамэндавала чальцам зборнай краіны ўстрымлівацца ад поціскаў рукі зь беларускімі і расейскімі спартоўцамі незалежна ад таго, пад якім сьцягам яны выступаюць.
У Беларусь працягваюць прыбываць найміты прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнэра», адзначыў прэс-сакратар Дзяржпагранслужбы Андрэй Дземчанка ў эфіры ўкраінскага тэлемарафону.
Высокі ўзровень веры ў перамогу тлумачыцца тым, што грамадзяне ўсьведамляюць высокую пагрозу зьнішчэньня ўсяго народу ў выпадку ваеннай паразы.
Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла зварот да UNESCO, спэцыялізаванай установы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у пытаньнях адукацыі, навукі і культуры, якая ўключае славутасьці ў Сьпіс усьветнай спадчыны.
Ва Ўкраіне маюць інфармацыю аб дзейнасьці падкантрольных ПВК «Вагнэр» хакерскіх груповак, «фабрык троляў» і прапагандысцкіх мэдыя, якія Расея актыўна выкарыстоўвае для інфармацыйных і кібэратак супраць Украіны.
Выставу «З Украінай у сэрцы» стварылі фонд «Вольная Беларусь» і ўкраінскія актывісты. Цяпер яна падарожнічае па гарадах Украіны і эўрапейскіх краін.
Парлямэнцкія выбары павінны былі б адбыцца сёлета ў кастрычніку — паводле адмысловага закону яны праводзяцца ў апошнюю нядзелю кастрычніка пятага году паўнамоцтваў Вярхоўнай Рады.
Падрыхтоўка вайскоўцаў з Украіны адбываецца ў межах Місіі вайсковай дапамогі Эўразьвязу Ўкраіне (EUMAM).
З заявай на Радзе Бясьпекі ААН выступіў Сталы прадстаўнік Украіны пры ААН Сяргей Кісьліца.
Папярэдняя рэдакцыя закону цалкам забараняла ўкраінцам выступаць у адным турніры з прадстаўнікамі Беларусі або Расеі.
Скандальная сытуацыя адбылася яшчэ ў 2021 годзе, а стала вядома цяпер.
Звычайна ў выпадках незаконнага перасячэньня мяжы затрыманыя пасьля аплаты штрафу добраахвотна вяртаюцца на радзіму.
Украінскі бок пільна сочыць за знаходжаньнем вагнэраўцаў у Беларусі, паколькі «гэта магутны такі кампанэнт, які непасрэдна браў удзел у баявых дзеяньнях» і «магутны элемэнт у сыстэме расейскай прысутнасьці за мяжой».
Генэральная пракуратура Ўкраіны пачала расьсьледаваньне ў сувязі з удзелам Беларускага Чырвонага Крыжа ў перамяшчэньні дзяцей на тэрыторыю краіны, паведаміў 23 ліпеня ў «Твітэры» кіраўнік ведамства Андрэй Косьцін.
Паводле зьвестак Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны, па стане на 22 ліпеня колькасьць расейскіх наймітаў ПВК «ПВК Вагнэр» ў Беларусі можа дасягаць 5 тысяч.
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што заплянаваныя ім перамовы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным могуць прывесьці да аднаўленьня чарнаморскай збожжавай ініцыятывы
Загрузіць яшчэ