Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы і Нямеччыне прайшлі падрыхтоўку 24 тысячы ўкраінскіх вайскоўцаў


Украінскія вайскоўцы на вучэньнях. Ілюстрацыйнае фота
Украінскія вайскоўцы на вучэньнях. Ілюстрацыйнае фота

Падрыхтоўка вайскоўцаў з Украіны адбываецца ў межах Місіі вайсковай дапамогі Эўразьвязу Ўкраіне (EUMAM).

У вайсковых цэнтрах навучаньня ў Нямеччыне і Польшчы прайшлі падрыхтоўку 24 тысячы ўкраінскіх вайскоўцаў.

Як паведаміла выданьне Deutsche Welle, мэтай зьяўляецца навучаньне 30 тысяч украінскіх жаўнераў, а далейшая падрыхтоўка будзе залежаць ад патрэбай украінскага войска.

«Грошы падаткаплацельшчыкаў выкарыстоўваюцца належным чынам для абароны свабоды і дасягненьня міру, для абароны нашых каштоўнасьцяў і цывілізацыі — менавіта для гэтага і прызначаны Эўрапейскі фонд міру», — заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Варшаве дэпутат Эўрапарлямэнту ад Аўстрыі Лукас Мандль пасьля наведваньня адной з навучальных баз.

Эўрапарлямэнтар заклікаў усе інстытуты і краіны Эўрапейскага зьвязу прадоўжыць надаваць неабходныя сродкі для падтрыманьня навучальнай місіі, у тым ліку праз Эўрапейскі фонд міру.

  • Місія вайсковай дапамогі Эўразьвязу Ўкраіне стартавала ў лістападзе 2022 году і разьлічана на два гады індывідуальнага, калектыўнага і спэцыялізаванага навучаньня вайскоўцаў Узброеных сіл Украіны.
  • Гэта частка комплекснай міжнароднай дапамогі, узгодненай з партнэрамі па Групе садзейнічаньня бясьпецы Ўкраіны (SAG-U) і фармату «Рамштайн».
  • Навучаньне адбываецца з выкарыстаньне вайсковай тэхнікі, якую надаюць Украіне краіны Эўразьвязу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG