Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскім шахматыстам рэкамэндавалі не паціскаць рукі спартоўцам зь Беларусі і Расеі


Шахматы. Ілюстрацыйны здымак
Шахматы. Ілюстрацыйны здымак

Фэдэрацыя шахмат Украіны рэкамэндавала чальцам зборнай краіны ўстрымлівацца ад поціскаў рукі зь беларускімі і расейскімі спартоўцамі незалежна ад таго, пад якім сьцягам яны выступаюць.

«Пазьбягайце зносін з прадстаўнікамі краіны-агрэсара, не прадугледжанага правіламі шахмат», — гаворыцца ў паведамленьні, разьмешчаным у фэйсбуку ФШУ.

Акрамя таго, украінскім шахматыстам рэкамэндавалі не фатаграфавацца і не размаўляць са спартоўцамі зь Беларусі і Расеі, а таксама нагадваць сусьветнай супольнасьці ў сацсетках і інтэрвію, што вайна працягваецца, але многія беларусы і расейцы альбо падтрымліваюць улады сваіх краін, «альбо моўчкі назіраюць за забойствамі і генацыдам украінцаў».

Паводле пазыцыі ФШУ, беларусы і расейцы ў прынцыпе не павінны дапускацца да спаборніцтваў у любым статусе, пакуль іх дзяржавы і грамадзяне ўчыняюць або падтрымліваюць акты тэрарызму ва Украіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG