Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія падзеліць паміж Украінай і Малдовай яшчэ 135 мільёнаў эўра, што да вайны прадугледжваліся для Беларусі і Расеі


Будынак Эўрапейскай камісіі ў Брусэлі (Бэльгія). Ілюстрацыйнае фота
Будынак Эўрапейскай камісіі ў Брусэлі (Бэльгія). Ілюстрацыйнае фота

У сакавіку 2022 году Эўракамісія спыніла супрацу з Расеяй і Беларусьсю ў рамках міжрэгіянальных праграм, што ўжо дазволіла пераразьмеркаваць 26 мільёнаў эўра на праграмы супрацы з Украінай і Малдовай.

Эўрапейская камісія вырашыла перанакіраваць Украіне і Малдове 135 мільёнаў эўра з праграм, прадугледжаных для Беларусі і Расеі да пачатку расейскага ваеннага ўварваньня на ўкраінскую тэрыторыю.

Гэтыя сродкі былі прадугледжаныя праграмай, якую фінансуе Эўрапейскі фонд рэгіянальнага разьвіцьця.

«Рашэньне аб скасаваньні першапачаткова заплянаванай супрацы з Расеяй і Беларусьсю праз нашы праграмы стала вынікам жорсткай вайны Расеі супраць Украіны. Я рада, што сродкі, якія мы першапачаткова заплянавалі на гэтую супрацу, цяпер пойдуць на карысьць праграм ЭЗ з Украінай і Малдовай», — заявіла камісар па згуртаванасьці і рэформах Эліза Фэрэйра.

Гэтыя сродкі, у прыватнасьці, пойдуць на падтрымку праектаў у сэктарах транспарту, аховы здароўя, адукацыі і дасьледаваньняў ва Ўкраіне і Малдове.

У сакавіку 2022 году Эўракамісія спыніла супрацу з Расеяй і Беларусьсю ў рамках міжрэгіянальных праграм, што прывяло да пераразьмеркаваньня 26 мільёнаў эўра на праграмы супрацы з Украінай і Малдовай. Цяперашняе рашэньне закране рэшту сродкаў, першапачаткова прадугледжаных для Расеі і Беларусі на пэрыяд 2021–2027 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG