Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія памежнікі расказалі, колькі «вагнэраўцаў» знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі


Андрэй Дземчанка
Андрэй Дземчанка

У Беларусь працягваюць прыбываць найміты прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнэра», адзначыў прэс-сакратар Дзяржпагранслужбы Андрэй Дземчанка ў эфіры ўкраінскага тэлемарафону.

Паводле яго слоў, цяпер у Беларусі налічваецца больш за 5 тысяч «вагнэраўцаў».

Як адзначыў Дземчанка, Беларусь падтрымлівае Расею, «прадстаўляючы краіне-акупанту свае палігоны, інфраструктуру, у тым ліку і па разьмяшчэньні „вагнэраўцаў“, а ня толькі падразьдзяленьняў рэгулярнага войска».

У той жа час «ніякіх перамяшчэньняў варожых войскаў або наймітаў каля мяжы з Украінай не назіраецца». Дземчанка дадаў, што на дадзены момант колькасьць прадстаўнікоў «Вагнэра» на тэрыторыі Беларусі значнай пагрозы Украіне не ўяўляе.

Сёньня прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што звыш 100 наймітаў расейскай ПВК «Вагнэр» перакінулі ў раён Сувалкскага калідору. Маравецкі лічыць, што, імаверна, «вагнэраўцы» пераапрануцца ў форму беларускіх памежнікаў і будуць дапамагаць мігрантам нелегальна трапляць на тэрыторыю Эўразьвязу.

Ён таксама дапускае, што самі «вагнэраўцы» могуць пачаць удаваць мігрантаў, каб штурмаваць мяжу. І гэта «стварае дадатковыя рызыкі» для Польшчы.

Раней амэрыканскі Інстытут вывучэньня вайны (ISW) заявіў, што найміты ПВК «Вагнэра», якія перабазіраваліся ў Беларусь, не ўяўляюць ваеннай пагрозы для Польшчы ці Украіны, «прынамсі, пакуль яны ня будуць пераабсталяваныя мэханізаванай тэхнікай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG