Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі праект «Хачу жыць» будзе дапамагаць палітвязьням з Расеі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Украінскі дзяржаўны праект «Хачу жыць», першапачатковая мэта якога — дапамога расейскім вайскоўцам, якія жадаюць добраахвотна здацца ў палон, абвясьціў пра дапамогу расейскім палітвязьням, якія зазналі перасьлед за сваю антываенную пазыцыю або падтрымку Ўкраіны.

Сваякам рэпрэсаваных, якія хочуць вызваліць сваіх блізкіх з расейскіх калёній і СІЗА, прапануюць пісаць на электронную пошту праекту (sohranisebezizn@gmail.com).

Яго стваральнікі плянуюць ініцыяваць перадачу палітвязьняў ва Ўкраіну праз працэдуру абмену ці «іншымі спосабамі» з наступнай магчымасьцю забесьпячэньня палітычнага прытулку. Таксама яны абяцаюць «юрыдычнае суправаджэньне» пры вырашэньні пытаньняў, зьвязаных з выездам з Расеі.

  • Пасьля поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну расейскія ўлады пачалі перасьлед грамадзян за антываенныя выступы і выказваньні. Паводле зьвестак расейскага праваабарончага праекту «ОВД-Инфо», за антываенную пазыцыю былі затрыманыя больш за 20 тысяч расейцаў.
  • У сакавіку 2022 году ў Расеі ўвялі законы аб крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасьці за так званыя «фэйкі» пра расейскае войска і дыскрэдытацыю яе дзеяньняў. Фэйкамі і дыскрэдытацыяй расейскія ўлады лічаць любы пункт гледжаньня, адрозны ад пазыцыі Крамля і Мінабароны Расеі. Па гэтых артыкулах расейскія ўлады завялі ўжо амаль сямсот крымінальных спраў. Дзясяткі грамадзян РФ асуджаныя па іх да працяглых тэрмінаў зьняволеньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG