У Фэдэральнай службе бясьпекі РФ паведамілі, што на мяжы Расеі і Ўкраіны адбылася страляніна. Па вэрсіі ведамства, трое невядомых са зброяй нібыта спрабавалі прарвацца ў Расею з тэрыторыі Ўкраіны.
Аднабаковая пазыцыя АБСЭ ў дачыненьні да Беларусі стала цяжкім ударам па рэпутацыі арганізацыі. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў у сваім звароце да ўдзельнікаў Рады міністраў замежных справаў дзяржаваў-чальцоў АБСЭ
Што азначае заява Аляксандра Лукашэнкі пра пагрозу захопу заходняй часткі Беларусі сіламі NATO? Як на гэта рэагаваў Уладзімір Пуцін на саміце АДКБ і як можа адрэагаваць Расея ў будучыні?
Расейская газэта «Коммерсант» пакпіла з Аляксандра Лукашэнкі, які падчас відэасаміту краін АДКБ выказаўся пра супрацьстаяньне з NATO.
У верасьні сёлета брытанская аналітычная кампанія Sociolytics правяла комплекснае дасьледаваньне мэдыйнага спажываньня ў Беларусі.
Расея выступае за распрацоўку ўласных сыстэмаў разьліку, якія не будуць залежаць ад заходніх аплатных мэханізмаў.
Сьвятлана Ціханоўская на прэсавай канфэрэнцыі 1 сьнежня заявіла, што была б гатовая наведаць Расею, калі б яе не абвясьцілі ў міждзяржаўны вышук.
Выйшаў з калёніі Тарас Аватараў, асуджаны за незаконы абарот выбуховых рэчываў. Ён ваяваў у Данбасе ў складзе дабраахвотніцкага батальёну ўкраінскай арганізацыі "Правы сэктар". У інтэрвію Свабодзе ён распавёў, як быў затрыманы і як адбываў пакараньне
Пра іх сёньня на прэсавай канфэрэнцыі расказаў сацыёляг, кіраўнік Беларускай аналітычнай майстэрні (БАМ), прафэсар Андрэй Вардамацкі
Што гаворыць пра стаўленьне беларусаў да Расеі і Пуціна апошняе апытаньне, зробленае брытанскім дасьледным цэнтрам Chatham House (Каралеўскі інстытут міжнародных адносінаў)? Які народ самы блізкі беларусам? Якой форме двухбаковых адносін з Расеяй аддаюць перавагу беларускія гараджане?
Суд у расейскім Хабараўску ў панядзелак арыштаваў на чацьвёра сутак журналістку Тацьцяну Хлястунову, якая асьвятляла акцыі пратэсту ў мінулую суботу, 28 лістапада
Праз два тыдні вытворча-аграрнае аб’яднаньне «Масандра» — найбуйнейшае вінаробнае прадпрыемства Крыму — пяройдзе ў прыватныя рукі. Улады анэксаванага Расеяй паўвострава вырашылі яго прыватызаваць: у дзяржавы нібыта няма сродкаў на ўтрыманьне i разьвіцьцё прадпрыемства.
Жыхары Хабараўскага краю і Беларусі выходзяць на вуліцы, змагаючыся за свае правы ўжо некалькі месяцаў запар. Што агульнага паміж гэтымі пратэстамі і чым яны адрозьніваюцца - у матэрыяле «Нямецкай хвалі»
27 лістапада расейскі гурт «Каста» выпусьціў новы кліп на сваю песьню «Выходи гулять». Відэа напоўнена жорсткім сцэнамі гвалту з боку сілавікоў, адзін зь якіх прыходзіць дадому, і зь ягонага цела пачынае сачыцца кроў ад успамінаў аб «працы».
Удзельніцы гурта Pussy Riot Марыя Алёхіна, Рыта Флорэс, а таксама мастак Фархад Ісрафілі-Гельман у суботу правялі ля Крамля акцыю супраць паліцэйскага гвалту «Асьцярожна, крохкае!». Пра гэта паведамляе «Новая газета».
Сёньня Аляксандар Лукашэнка абвясьціў, што пасьля зьмены Канстытуцыі ня будзе прэзыдэнтам. Што стала прычынай гэтай заявы? Ці выканае ён гэтае абяцаньне? Якой будзе рэакцыя на гэтую заяву пратэстоўцаў, намэнклятуры, Захаду і Масквы?
Як у Маскве ацэньваюць хаду канстытуцыйнай рэформы ў Беларусі? Падыходы да вырашэньня палітычнага крызісу беларускай апазыцыі і Расеі - наколькі яны сумяшчальныя? Як двухбаковыя адносіны бачацца Крамлю і беларускай апазыцыі? Ці выступае апазыцыя за захаваньне існых саюзаў Беларусі з Расеяй?
«Вы выступілі з цэлым шэрагам ініцыятыў, якія, я лічу, вельмі важныя для беларускага грамадзтва»
Чаму паводле апытаньняў доля прыхільнікаў саюзу з Расеяй у Беларусі зьнізілася да 40%? Гэтае зьніжэньне – гэта ваганьні ці тэндэнцыя няўхільнага падзеньня? Чаму з пачатку году да верасьня адбываўся рост прарасейскіх настрояў у Беларусі?
Гэта адбылося напярэдадні візыту ў Беларусь расейскага міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова.
Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць трох расейскіх кампаній, абвінаваціўшы іх у парушэньні рэжыму непашырэньня зброі масавага паражэньня ў дачыненьні да Сырыі, Ірану і Паўночнай Карэі.
Камандаваньне 7-га флёту Ваенна-марскіх сілаў ЗША пракамэнтавала інцыдэнт з удзелам амэрыканскага эсьмінца «Джон Маккейн» у затоцы Пятра Вялікага ў Японскім моры.
Расейскае Міністэрства абароны заявіла, што раніцай 24 лістапада амэрыканскі эскадраны мінаносец «Джон Маккейн» уварваўся ў тэрытарыяльныя воды Расеі ў Японскім моры.
Яму можа пагражаць пазбаўленьне волі на тэрмін ад 12 да 20 гадоў.
Расея забараніла ўезд на сваю тэрыторыю 25 прадстаўнікам Вялікай Брытаніі. Пра гэта заявіла ў суботу прадстаўнік МЗС Расеі Марыя Захарава.
Расейскі пісьменьнік і публіцыст Віктар Шэндэровіч запісаў відэазварот да беларусаў, якія дамагаюцца пераменаў, са словамі падтрымкі.
Паліцыя ў Ерэване затрымала ў пятніцу ня менш за 25 удзельнікаў пратэстаў з патрабаваньнем адстаўкі прэм’ера Нікола Пашыньяна.
Магчымыя ўдзельнікі экстрэмісцкай арганізацыі не прызнаюць існаваньня РФ як дзяржавы і заклікаюць ігнараваць расейскія законы. Суд распарадзіўся арыштаваць іх да 18 студзеня 2021 году.
Дзярждума Расеі разгледзіць законапраект, які прадугледжвае блякаваньне замежных сацыяльных сетак і іншых сэрвісаў за абмежаваньне доступу да матэрыялаў расейскіх СМІ.
«YouTube абавязаны прывесьці правілы пляцоўкі ў адпаведнасьць з дзейным заканадаўствам РФ»
Папулярны ў Беларусі расейскі блогер, палітык і грамадзкі дзяяч Максім Кац — пра тое, чаго дасягнулі беларусы за 100 дзён мірнага пратэсту ва ўмовах жорсткіх рэпрэсій, пра свайго сябра Віталя Шклярава і будучыню Лукашэнкі.
Сэнатар Андрэй Клішас і дэпутаты Дзярждумы ад «Адзінай Расеі» Павел Крашэньнікаў і Вольга Савасьцянава ўнесьлі на разгляд парлямэнту законапраект, які дазваляе прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну яшчэ двойчы балятавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы.
Былы прэм’ер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў прызначаны генэральным дырэктарам холдынгавай кампаніі ТАА «Група Сібуглемет» і старшынёй рады дырэктараў кіруючай кампаніі «Холдынг Сібуглемет», інфармуе РБК.
Жорсткасьць праваахоўнікаў на мітынгах у Беларусі, не справакаваная дзеяньнямі пратэстоўцаў, недапушчальная, але факты правакацый нельга выключаць. Пра гэта, паводле ТАСС, заявіў журналістам у аўторак прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў.
Дзьмітрый Арэшкін у інтэрвію «Свабодзе» расказвае, як падтрымка Крамлём Лукашэнкі паўплывае на антырасейскія настроі беларусаў, чаму Пуцін не скарыстаецца пратэстамі, каб прывесьці да ўлады свайго стаўленіка, і пры якіх умовах Расея перастане падтрымліваць дыктатуру ў Беларусі.
У Хабараўску чатыры месяцы працягваюцца пратэсты супраць арышту абранага губэрнатара Сяргея Фургала. Іх ніяк не асьвятляюць дзяржаўныя і праўладныя СМІ, цяпер улады спрабуюць зрабіць так, каб пра пратэсты не паведамлялі незалежныя журналісты.
Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што Расея ўвядзе санкцыі супраць Нямеччыны і Францыі ў сувязі са справай расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага.
Уладальнік расейскай кампаніі «Уралхим» Дзьмітры Мазепін прапанаваў аплачваць вучобу ў Расеі беларускіх студэнтаў, якіх адлічылі з ВНУ на радзіме ў сувязі з пратэстамі.
Турэччына раніцай у сераду падпісала пагадненьне з Расеяй аб стварэньні сумеснага цэнтру па кантролі за спыненьнем агню ў Нагорным Карабаху.
Расея адкрые пункт матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня вайскова-марскога флёту на тэрыторыі Судану, на ўзьбярэжжы Чырвонага мора
У чым сутнасьць мірнага пагадненьня, якое заключылі Азэрбайджан і Армэнія пры пасярэдніцтве Расеі? Пра гэта — расейскі і ўкраінскі экспэрты Аркадзь Дубноў і Ільля Куса.
У Нагорным Карабаху сёньня пачалося разгортваньне частак расейскіх міратворцаў. Гэта стала вынікам дамоўленасьцяў лідэраў Армэніі, Азэрбайджану і Расеі. Хто выйграў і хто прайграў ад мірнага пагадненьня? Свой аналіз прапануе расейскае агенцтва РБК
Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў скрытыкаваў даклад АБСЭ аб сытуацыі ў Беларусі, падрыхтаваны ў межах Маскоўскага мэханізму арганізацыі. Паводле Лаўрова, высновы дакладу перадузятыя і непрафэсійныя, і яны ня будуць спрыяць дыялёгу ўнутры Беларусі.
На ваеннай паветранай базе недалёка расейскага горада Варонежа салдат расстраляў трох чалавек на аэрадроме, паведамляюць расейскія інфармацыйныя агенцтвы.
«Я ўсё жыцьцё рабіў тое, што лічыў патрэбным», — кажа Андрэй Макарэвіч, лідэр гурту «Машина времени». Жыцьцё музыканта ў фільме, які выйшаў на канале расейскай службы Радыё Свабода «Макарэвіч. За кулісамі».
Якімі будуць адносіны Беларусі і ЗША, калі прэзыдэнтам быў абраны Джо Байдэн? Ці прыедзе тады ў Беларусь у хуткім часе амбасадар ЗША? Ці ўвядзе Вашынгтон новыя санкцыі адносна Беларусі? Якімі будуць шанцы на ўгоду ЗША і Расеі адносна Беларусі?
Якое палітычнае значэньне мае даклад АБСЭ па выбарах у Беларусі, падрыхтаваны ў межах Маскоўскага мэханізму? Чаму Эўразьвяз пашырыў санкцыйны сьпіс адносна Беларусі і ўключыў у яго Лукашэнку? Ці можа ЭЗ увесьці эканамічныя санкцыі адносна Беларусі?
Прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў назваў «поўнай лухтой» артыкулы заходніх таблёідаў, якія паведамілі, што Ўладзімір Пуцін нібыта зьбіраецца датэрмінова сысьці ў адстаўку праз хваробу.
Загрузіць яшчэ