Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі людзей, якія адмаўляюць распад СССР, арыштавалі за экстрэмізм


Магчымыя ўдзельнікі экстрэмісцкай арганізацыі не прызнаюць існаваньня РФ як дзяржавы і заклікаюць ігнараваць расейскія законы. Суд распарадзіўся арыштаваць іх да 18 студзеня 2021 году.

Цэнтральны раённы суд Валгаграду ў Расеі распарадзіўся арыштаваць да 18 студзеня 2021 году трох чалавек, падазраваных у «арганізацыі экстрэмісцкай арганізацыі». Сьледзтва лічыць, што трое мужчын ёсьць удзельнікамі міжрэгіянальнага грамадзкага аб’яднаньня, дзейнасьць якога ў Расеі забароненая, паведаміла абʼяднаная прэс-служба судоў Валгаградзкай вобласьці.

Падазраваныя адмаўляюць распад СССР, не прызнаюць існаваньня Расеі як дзяржавы, а таксама «заклікаюць ігнараваць патрабаваньні органаў дзяржаўнай улады, фэдэральных законаў і іншых нарматыўна-праўных актаў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі РФ», адзначаецца ў дакумэнце. А меркаваны кіраўнік экстрэмісцкай ячэйкі называе сябе «Часовым выканаўцам абавязкаў кіраўніка ўсіх без выключэньня пасадаў, усіх без выключэньня абʼектаў, што раней існавалі, і субʼектаў права ў прасторы на тэрыторыі Валгаградзкай вобласьці», паведамляе DW.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG