На ваеннай паветранай базе недалёка расейскага горада Варонежа салдат расстраляў трох чалавек на аэрадроме, паведамляюць расейскія інфармацыйныя агенцтвы.
Па дадзеных агенцтва ТАСС, адзін з пацярпелых выжыў і знаходзіцца ў рэанімацыі.
«Ваеннаслужачы, па папярэдніх дадзеных, раніцай у панядзелак страляў па калегах у кабінэце адміністрацыйнага будынка аэрадрома. Ад кулявых раненьняў загінулі двое вайскоўцаў», — распавяла інфармаваная крыніца «Інтэрфакса». Яшчэ аднаго чалавека ён засек сякерай.
СМІ пішуць, што шараговы пасварыўся з маёрам, які ажыцьцяўляў праверку, забраў у яго пісталет і стрэліў. Пасьля ён адкрыў агонь у кіроўцу і яшчэ аднаго салдата.
Па адной з вэрсій, салдат 2000 года нараджэньня заблякаваны ў адным з памяшканьняў аэрадрома «Балтымор», па іншай — ён знаходзіцца ў вышуку.