Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў хоча ўратаваць Беларусь ад адключэньня ад сыстэмы SWIFT


Расея выступае за распрацоўку ўласных сыстэмаў разьліку, якія ня будуць залежаць ад заходніх аплатных мэханізмаў. Пра гэта заявіў у аўторак кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў на прэсавай канфэрэнцыі па выніках пасяджэньня рады міністраў замежных спраў краін — удзельніц АДКБ.

Лаўроў заявіў пра гэта, адказваючы на пытаньне аб дзеяньнях пры гіпатэтычным адключэньні сыстэмы SWIFT для Расеі і Беларусі. Пра гэта паведамляе ТАСС.

«Выснова вельмі простая. Трэба распрацоўваць свае ўласныя мэханізмы, якія ня будуць захоўваць залежнасьць нашых краінаў ад Захаду, тым больш што Захад шматкроць даказаў сваю ненадзейнасьць як партнэра. Спадзявацца на шматбаковыя інструмэнты, якія цалкам знаходзяцца ў заходніх руках, пад кантролем заходніх структураў, вядома, ужо ня цалкам надзейна», — падкрэсьліў міністар замежных спраў Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG