Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў асудзіў АБСЭ за пазыцыю адносна Беларусі


Сяргей Лаўроў
Сяргей Лаўроў

Аднабаковая пазыцыя АБСЭ ў дачыненьні да Беларусі стала цяжкім ударам па рэпутацыі арганізацыі. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў у сваім звароце да ўдзельнікаў Рады міністраў замежных справаў дзяржаваў-чальцоў АБСЭ

Яго цытуе БЕЛТА.

«Цяжкім ударам па рэпутацыі АБСЭ сталі памылковая адмова Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) ад назіраньня за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі, наступная аднабаковая крытыка на адрас беларускіх уладаў і запуск Маскоўскага мэханізму, які зжыў сябе. Палітычная ангажаванасьць бюро, яго ўдзел у кампаніях супраць адных краінаў і глухое, баязьлівае маўчаньне аб сытуацыі ў іншых дыскрэдытуе нашую арганізацыю», — гаворыцца ў звароце Лаўрова.

«Пратэсты „жоўтых камізэлек“ у Францыі, узмацненьне міжрэлігійных канфліктаў, масавыя дэманстрацыі ў іншых эўрапейскіх краінах, жорсткія беспарадкі на расавай глебе ў ЗША зь дзясяткамі ахвяраў пацьвярджаюць, што вострыя праблемы з выкананьнем правоў чалавека нельга шукаць толькі „на ўсход ад Вены“», — заявіў кіраўнік МЗС Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG