У Хабараўску чатыры месяцы працягваюцца пратэсты супраць арышту абранага губэрнатара Сяргея Фургала. Іх ніяк не асьвятляюць дзяржаўныя і праўладныя СМІ, цяпер улады спрабуюць зрабіць так, каб пра пратэсты не паведамлялі незалежныя журналісты.
Напярэдадні чарговай акцыі пратэсту ў суботу журналістаў пачалі масава затрымліваць за ўдзел у несанкцыянаваных шэсьцях. Яе мінімум сем чалавек былі аштрафаваныя або арыштаваныя.
Першай ахвярай стаў блогер Андрэй Саламахін, вядомы ў Хабараўску як вядучы наўпроставых трансьляцый з пратэстных акцый на YouTube-канале выданьня SotaVision.
Яшчэ адзін затрыманы — Дзьмітрый Хетагураў. Яго затрымалі, калі журналіст здымаў адзіночны пікет. Усьлед за Хетагуравым былі затрыманыя яшчэ як мінімум пяць карэспандэнтаў хабараўскіх незалежных выданьняў, у тым ліку Кацярына Бяляк і Барыс Жарон. Усіх іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Некаторых пры затрыманьні зьбілі.
Калегі затрыманых упэўненыя, што пазбаўленьне волі — гэта спроба адначасова і запалохаць незалежных журналістаў, і перашкодзіць іх працы.