Пэнтагон, спэцслужбы, ядзерныя лябараторыі ЗША і кампаніі зь сьпісу Fortune-500 пацярпелі падчас нядаўняй кібэратакі, у якой западозрылі расейскіх хакераў, піша The New York Times
У панядзелак расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны назваў імёны сваіх атрутнікаў: гаворка ідзе пра восем супрацоўнікаў ФСБ.
З публікацыі вынікае, што непасрэдна ў паездкі па Расеі разам з Навальным і ў падрыхтоўку яго атручэньня былі ўцягнутыя як мінімум 8 супрацоўнікаў ФСБ, у тым ліку лекары.
У анэксаваным Расеяй Крыме прададзеныя 100% акцыяў вінзаводу «Масандра». Пакупніком стала даччыная кампанія банку «Россия» ТАА «Южный проект»
Брытанская газэта The Times з спасылкай на ананімныя крыніцы ў заходняй выведцы паведаміла, што расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага спрабавалі другі раз атруціць «Навічком» ужо пасьля шпіталізацыі ў Омску.
У Карачаева-Чаркесіі каля будынка ФСБ адбыліся два выбухі. Паводле папярэдніх зьвестк, пацярпелі шэсць чалавек.
Лідэры краінаў Эўрапейскага Зьвязу 10 сьнежня ўхвалілі працягненьне яшчэ на паўгоду санкцый супраць Расеі, уведзеных за ролю Масквы ў канфлікце на ўсходзе Ўкраіны.
Рэгіянальная групоўка войскаў Беларусі і Расеі разглядаецца як інструмэнт супрацьстаяньня буйнамаштабнай агрэсіі супраць саюзнай дзяржавы. Пра гэта заявіў начальнік Генэральнага штабу Узброеных сіл Аляксандар Вальфовіч.
Вярхоўны суд анэксаванага Расеяй Крыму ў чацьвер завочна прысудзіў 19 гадоў калёніі строгага рэжыму бізнэсоўцу Ленуру Ісьлямаву праз абвінавачаньне ў арганізацыі падрыву лініі электраперадач на поўдні Ўкраіны ў 2015 годзе, што прывяло да блэкаўту на паўвостраве і шкодзе на 2 млрд расейскіх рублёў.
Шматлікія камэнтатары і назіральнікі ў апошнія чатыры месяцы так моцна хочуць, каб рэпрэсіўны кашмар у Беларусі закончыўся, і так моцна спачуваюць абуджанаму беларускаму народу, што лёгка вераць розным чуткам, здагадкам і домыслам.
Дзяржаўная дума Расеі ўхваліла ў першым чытаньні законапраект аб блякаваньні інтэрнэт-рэсурсаў «за цэнзуру расейскіх СМІ».
Расейскі экспэрт Фёдар Лук’янаў — журналіст-міжнароднік, палітоляг, галоўны рэдактар часопісу «Россия в глобальной политике». У інтэрвію рэсурсу mk.ru расказаў, як Расея можа выбрацца з тупіку, у які яна трапіла ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
Кантрольны пакет акцыяў казахстанскага “БТА Банку” ва Ўкраіне хоча набыць беларускі бізнэсовец Мікалай Варабей.
На тэрыторыі Расеі ў ноч на 4 сьнежня загінуў грамадзянін Украіны, жыхар Сумскай вобласьці Голубеў Яўген Уладзіміравіч, 1993 г. н. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла крыніца ў праваахоўных органах.
Найбольш запамінальнымі падзеямі для расейцаў у лістападзе былі падзеі ў Нагорным Карабаху (28%) і каранавірус (21%)
Расейскаму музыку і актору Пятру Мамонаву забаранілі ўезд на тэрыторыю Ўкраіны на тры гады за парушэньне парадку ўезду і выезду ў анэксаваны Расеяй Крым.
У Фэдэральнай службе бясьпекі РФ паведамілі, што на мяжы Расеі і Ўкраіны адбылася страляніна. Па вэрсіі ведамства, трое невядомых са зброяй нібыта спрабавалі прарвацца ў Расею з тэрыторыі Ўкраіны.
Аднабаковая пазыцыя АБСЭ ў дачыненьні да Беларусі стала цяжкім ударам па рэпутацыі арганізацыі. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў у сваім звароце да ўдзельнікаў Рады міністраў замежных справаў дзяржаваў-чальцоў АБСЭ
Што азначае заява Аляксандра Лукашэнкі пра пагрозу захопу заходняй часткі Беларусі сіламі NATO? Як на гэта рэагаваў Уладзімір Пуцін на саміце АДКБ і як можа адрэагаваць Расея ў будучыні?
Расейская газэта «Коммерсант» пакпіла з Аляксандра Лукашэнкі, які падчас відэасаміту краін АДКБ выказаўся пра супрацьстаяньне з NATO.
У верасьні сёлета брытанская аналітычная кампанія Sociolytics правяла комплекснае дасьледаваньне мэдыйнага спажываньня ў Беларусі.
Расея выступае за распрацоўку ўласных сыстэмаў разьліку, якія не будуць залежаць ад заходніх аплатных мэханізмаў.
Сьвятлана Ціханоўская на прэсавай канфэрэнцыі 1 сьнежня заявіла, што была б гатовая наведаць Расею, калі б яе не абвясьцілі ў міждзяржаўны вышук.
Выйшаў з калёніі Тарас Аватараў, асуджаны за незаконы абарот выбуховых рэчываў. Ён ваяваў у Данбасе ў складзе дабраахвотніцкага батальёну ўкраінскай арганізацыі "Правы сэктар". У інтэрвію Свабодзе ён распавёў, як быў затрыманы і як адбываў пакараньне
Пра іх сёньня на прэсавай канфэрэнцыі расказаў сацыёляг, кіраўнік Беларускай аналітычнай майстэрні (БАМ), прафэсар Андрэй Вардамацкі
Што гаворыць пра стаўленьне беларусаў да Расеі і Пуціна апошняе апытаньне, зробленае брытанскім дасьледным цэнтрам Chatham House (Каралеўскі інстытут міжнародных адносінаў)? Які народ самы блізкі беларусам? Якой форме двухбаковых адносін з Расеяй аддаюць перавагу беларускія гараджане?
Суд у расейскім Хабараўску ў панядзелак арыштаваў на чацьвёра сутак журналістку Тацьцяну Хлястунову, якая асьвятляла акцыі пратэсту ў мінулую суботу, 28 лістапада
Праз два тыдні вытворча-аграрнае аб’яднаньне «Масандра» — найбуйнейшае вінаробнае прадпрыемства Крыму — пяройдзе ў прыватныя рукі. Улады анэксаванага Расеяй паўвострава вырашылі яго прыватызаваць: у дзяржавы нібыта няма сродкаў на ўтрыманьне i разьвіцьцё прадпрыемства.
Жыхары Хабараўскага краю і Беларусі выходзяць на вуліцы, змагаючыся за свае правы ўжо некалькі месяцаў запар. Што агульнага паміж гэтымі пратэстамі і чым яны адрозьніваюцца - у матэрыяле «Нямецкай хвалі»
27 лістапада расейскі гурт «Каста» выпусьціў новы кліп на сваю песьню «Выходи гулять». Відэа напоўнена жорсткім сцэнамі гвалту з боку сілавікоў, адзін зь якіх прыходзіць дадому, і зь ягонага цела пачынае сачыцца кроў ад успамінаў аб «працы».
Удзельніцы гурта Pussy Riot Марыя Алёхіна, Рыта Флорэс, а таксама мастак Фархад Ісрафілі-Гельман у суботу правялі ля Крамля акцыю супраць паліцэйскага гвалту «Асьцярожна, крохкае!». Пра гэта паведамляе «Новая газета».
Сёньня Аляксандар Лукашэнка абвясьціў, што пасьля зьмены Канстытуцыі ня будзе прэзыдэнтам. Што стала прычынай гэтай заявы? Ці выканае ён гэтае абяцаньне? Якой будзе рэакцыя на гэтую заяву пратэстоўцаў, намэнклятуры, Захаду і Масквы?
Як у Маскве ацэньваюць хаду канстытуцыйнай рэформы ў Беларусі? Падыходы да вырашэньня палітычнага крызісу беларускай апазыцыі і Расеі - наколькі яны сумяшчальныя? Як двухбаковыя адносіны бачацца Крамлю і беларускай апазыцыі? Ці выступае апазыцыя за захаваньне існых саюзаў Беларусі з Расеяй?
«Вы выступілі з цэлым шэрагам ініцыятыў, якія, я лічу, вельмі важныя для беларускага грамадзтва»
Чаму паводле апытаньняў доля прыхільнікаў саюзу з Расеяй у Беларусі зьнізілася да 40%? Гэтае зьніжэньне – гэта ваганьні ці тэндэнцыя няўхільнага падзеньня? Чаму з пачатку году да верасьня адбываўся рост прарасейскіх настрояў у Беларусі?
Гэта адбылося напярэдадні візыту ў Беларусь расейскага міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова.
Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць трох расейскіх кампаній, абвінаваціўшы іх у парушэньні рэжыму непашырэньня зброі масавага паражэньня ў дачыненьні да Сырыі, Ірану і Паўночнай Карэі.
Камандаваньне 7-га флёту Ваенна-марскіх сілаў ЗША пракамэнтавала інцыдэнт з удзелам амэрыканскага эсьмінца «Джон Маккейн» у затоцы Пятра Вялікага ў Японскім моры.
Расейскае Міністэрства абароны заявіла, што раніцай 24 лістапада амэрыканскі эскадраны мінаносец «Джон Маккейн» уварваўся ў тэрытарыяльныя воды Расеі ў Японскім моры.
Яму можа пагражаць пазбаўленьне волі на тэрмін ад 12 да 20 гадоў.
Расея забараніла ўезд на сваю тэрыторыю 25 прадстаўнікам Вялікай Брытаніі. Пра гэта заявіла ў суботу прадстаўнік МЗС Расеі Марыя Захарава.
Расейскі пісьменьнік і публіцыст Віктар Шэндэровіч запісаў відэазварот да беларусаў, якія дамагаюцца пераменаў, са словамі падтрымкі.
Паліцыя ў Ерэване затрымала ў пятніцу ня менш за 25 удзельнікаў пратэстаў з патрабаваньнем адстаўкі прэм’ера Нікола Пашыньяна.
Магчымыя ўдзельнікі экстрэмісцкай арганізацыі не прызнаюць існаваньня РФ як дзяржавы і заклікаюць ігнараваць расейскія законы. Суд распарадзіўся арыштаваць іх да 18 студзеня 2021 году.
Дзярждума Расеі разгледзіць законапраект, які прадугледжвае блякаваньне замежных сацыяльных сетак і іншых сэрвісаў за абмежаваньне доступу да матэрыялаў расейскіх СМІ.
«YouTube абавязаны прывесьці правілы пляцоўкі ў адпаведнасьць з дзейным заканадаўствам РФ»
Папулярны ў Беларусі расейскі блогер, палітык і грамадзкі дзяяч Максім Кац — пра тое, чаго дасягнулі беларусы за 100 дзён мірнага пратэсту ва ўмовах жорсткіх рэпрэсій, пра свайго сябра Віталя Шклярава і будучыню Лукашэнкі.
Загрузіць яшчэ