Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Карачаева-Чаркесіі каля будынка ФСБ адбыліся два выбухі


ФСБ затрымлівае ўдзельнікаў «Ісламскай дзяржавы», Масква, 25 лістапада 2020. Ілюстрацыйнае фота
ФСБ затрымлівае ўдзельнікаў «Ісламскай дзяржавы», Масква, 25 лістапада 2020. Ілюстрацыйнае фота

У Карачаева-Чаркесіі каля будынка ФСБ адбыліся два выбухі. Паводле папярэдніх зьвестк, пацярпелі шэсць чалавек.

Пра гэта паведамляе агенцтва «Інтэрфакс» і выданьне «База».

Сярод пацярпелых — супрацоўнікі спэцслужбы і мінакі. Адзін чалавек загінуў, паведамляецца, што гэта быў сьмяротнік, які ажыцьцявіў атаку.

Паводле інфармацыі «Інтэрфаксу», першы выбух адбыўся раніцай у пасёлку Учкекен — спрацавала невялікая бомба, але ніхто не пацярпеў. А калі супрацоўнікі ФСБ вялі працу на месцы здарэньня, адбыўся другі выбух — яго ўчыніў сьмяротнік, які выйшаў з машыны каля таго месца, паведамляе «База».

На месцы здарэньня працуюць апэратыўныя і сьледчыя службы. Крыніца «Інтэрфаксу» паведаміла, што сьмяротнік «падзяляў погляды экстрэмісцкіх груповак» і перад выбухам пасьпеў пракрычаць «Госпад вялікі» на арабскай мове.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG