Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Левада-цэнтар»: расейцаў усё менш цікавяць пратэсты ў Беларусі


Найбольш запамінальнымі падзеямі для расейцаў у лістападзе былі падзеі ў Нагорным Карабаху (28%) і каранавірус (21%)

Пра гэта сьведчаць дадзеныя лістападаўскага апытаньня «Левада-цэнтру».

13% апытаных запомнілі выбары прэзыдэнта ЗША. Падзеі ў Беларусі выйшлі з фокусу грамадзкай увагі: у кастрычніку іх запомнілі 15% апытаных, у лістападзе — толькі 3%. Столькі ж — 3% — запомнілі працяг пратэстаў у Хабараўску.

Зь верасьнёўскага апытаньня «Левада-цэнтру» вынікае, што жыхары Расеі ўсё менш давяраюць тэлевізіі і ўсё радзей атрымліваюць інфармацыю зь яе. Калі ў 2016 годзе 86% рэспандэнтаў даведваліся навіны з тэлевізіі, у жніўні 2020 году гэтая доля зьнізілася да 69%.

Аб даверы да тэлевізіі як да крыніцы навінаў аб краіне і сьвеце ў 2020 годзе заявілі 48% апытаных; у 2016 годзе паказьнік дасягаў 59%. Адначасова з гэтым у Расеі расьце ўзровень даверу да онлайн-рэсурсаў і сацыяльных сетак (з 20 да 23% і з 12 да 24% адпаведна).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG