Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы 4 гады зьбіраюць подпісы пад пэтыцыяй, каб Google даў магчымасьць рэклямы сайтаў і кампаній на беларускай мове


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

«Google ня лічыць беларускую мову дазволенай на сваіх камэрцыйных пляцоўках для рэклямы», — сьцьвярджаюць ініцыятары пэтыцыі. Каб выправіць гэта, беларусы сабралі амаль 35 тысяч подпісаў.

Пэтыцыя заклікае да вырашэньня асноўных праблем, зь якімі сутыкаюцца беларускамоўныя карыстальнікі:

  • Google Ads не дазваляе рэклямаваць бізнэс на беларускай мове. І нават не дазваляе выкарыстоўваць у рэкляме гіпэрспасылкі на беларускамоўныя сайты;
  • Вельмі цяжка ці немагчыма прайсьці мадэрацыю ў сэрвісе платнай рэкламы Google Ads для відэа на YouTube зь беларускамоўным запісам.

«Усе спробы вырашыць праблему праз службу падтрымкі Google Ads не далі выніку, — сьцьвярджае ініцыятар пэтыцыі Дзьмітры Бурдыка. — Думаю, гэта можна назваць дыскрымінацыяй паводле мовы і парушэньнем правоў чалавека».

Ён дзеліцца сваім уласным досьведам, калі спробы запусьціць рэкляму на беларускай мове блякуюцца: «Не падтрымліваецца мова. Рэкляма і мэтавыя старонкі на мове, якая не падтрымліваецца моўным таргетынгам Google Ads, забароненыя». У выніку такой палітыкі Google Ads ніхто няможа запусціць рэкляму на беларускай мове, кажа ён.

Пэтыцыя была створаная яшчэ ў 2020 годзе, заяўленая мэта — 35 тысяч подпісаў. На гэта момант зварот падпісала 34 577 чалавек.

  • Ads (раней вядомы як AdWords) — сэрвіс кантэкстнай рэклямы ад кампаніі Google, які прадстаўляе інтэрфэйс і мноства інструмэнтаў для стварэньня эфэктыўных рэклямных паведамленьняў. Ads — флягманскі рэклямны праект Google і асноўная крыніца даходаў кампаніі.
  • Летась Сьвятлана Ціханоўская абмяркоўвала з рэгіянальным прадстаўніцтвам YouTube у Берліне падтрымку беларускай мовы, прасоўваньне беларускага кантэнту і блякаваньне прапаганды рэжыму. Прадстаўніца YouTube Сабіна Франк запэўніла, што плятформа разглядае магчымасьць падтрымкі беларускай мовы ў Google Ads.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG