Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар замежных спраў Польшчы паказаў у ААН здымак зь Берасьця. Фатафакт


Радослаў Сікорскі дэманструе здымак зь Берасьця 1939 году з сумеснага савецка-нямецкага параду
Радослаў Сікорскі дэманструе здымак зь Берасьця 1939 году з сумеснага савецка-нямецкага параду

Тым самым польскі палітык зьвярнуў увагу калег на шчыльнае супрацоўніцтва Савецкага Саюзу з ІІІ Рэйхам.

Міністар замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі ў час выступу ў Радзе Бясьпекі ААН прадэманстраваў іншым палітыкам здымак зь Берасьця, зроблены ў 1939 годзе.

«Пастаянныя сябры Рады Бясьпекі ААН мусяць быць ахоўнікамі міру, а ня весьці войны супраць дзяцей іншых народаў. Гэта ганебная старонка для Расеі, якой мы не забудзем і не прабачым. Між іншым, амбасадар Расеі пры ААН Нябензя аспрэчвае супрацу Саветаў з нацыстамі пры ўварваньні ў Польшчу ў 1939 годзе.

Гэта 1939 год. Здымак дэманструе савецка-нацысцкую супрацу. Перакананы, што прадстаўнікі Расеі пазнаюць гэтыя мундуры».

На здымку — савецка-нямецкі парад на беларускай зямлі. Супольны парад прайшоў пасьля таго, як СССР і Нямеччына падзялілі тэрыторыю Польшчы. Берасьце да той вайны ўваходзіла ў склад Польшчы паводле Рыскай дамовы 1921 году.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG