Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Халезін у праекце «Сьведкі Лукашэнкі»: «Беларусы паверылі ў разважлівасьць дыктатара»


У чарговым відэа праекту «Сьведкі Лукашэнкі» — арт-дырэктар «Свабоднага тэатру» Мікалай Халезін. Ён прызнаецца, што «такой паўнаты жыцьця, як у 1990-я, больш ніколі не адчуваў», успамінае малавядомыя моманты прэзыдэнцкіх кампаніяў 2001 і 2010 гадоў і заяўляе, што «калі ў жніўні 2020-га Лукашэнку пазваніла Мэркель — гэта была памылка».

У інтэрвію Мікалай Халезін таксама расказвае:

  • чаму кінуў эканоміку і стаў займацца творчасьцю, тэатрам,
  • якой была тэатральная сцэна Беларусі пачатку 1990-х,
  • як сяброўка маці Лукашэнкі сказала: «Ня будзе Сашкі праз год ці праз два, ня ўмее ён»,
  • як Гайдукевіч-старэйшы з ахоўнікамі прыйшлі біць Халезіна ў рэдакцыю,
  • пра выбары 2001 году: як «Зубры» захапілі Палац прафсаюзаў і чым усё скончылася,
  • як выехаў зь Беларусі і чаму падчас «лібэралізацыі» не вяртаўся на радзіму,
  • чаму пасварылася «Хартыя»,
  • што пайшло ня так у 2020 годзе.

«Сьведкі Лукашэнкі»

«Сьведкі Лукашэнкі» – сэрыя відэаінтэрвію зь людзьмі, якія паспрабуюць ацаніць тое, што і чаму адбылося ў Беларусі ў 1994 годзе і як зьмянілася беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў.

Сёлета спаўняецца 30 гадоў з моманту першых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Чаму тагачаснае беларускае грамадзтва выбрала Аляксандра Лукашэнку, ці магло ўсё скласьціся па-іншаму або менавіта такі вынік быў тады наканаваным? Які шлях прайшло беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў, ці вывучыла яно ўрокі гісторыі?

Гэтыя ды іншыя тэмы Віталь Цыганкоў абмяркоўвае з гасьцямі Свабоды ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі».

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG