Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі заявіў, што Пуцін працягвае ўцягваць Беларусь у вайну ва Ўкраіне


Уладзімір Зяленскі выступае на пасяджэньні высокага ўзроўню Рады Бясьпекі ААН 24 верасьня 2024. Фота AP
Уладзімір Зяленскі выступае на пасяджэньні высокага ўзроўню Рады Бясьпекі ААН 24 верасьня 2024. Фота AP

«Пуцін парушыў так шмат міжнародных нормаў і правілаў, што ён ня спыніцца сам», — заявіў прэзыдэнт Украіны.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі перакананы, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін працягвае ўцягваць Беларусь у вайну, а расейскія прапагандысты пагражаюць народам Каўказу і Цэнтральнай Азіі.

«Пуціну няма чаго адказаць, калі яго запытаць, чаму ён намагаецца ўцягнуць Беларусь у вайну, чаму ягоны прапагандысты пагражаюць народам Каўказу ці Цэнтральнай Азіі або чаму Расеі інвэстуе не ў разьвіцьцё чалавецтва, а ў нянавісьць. У Расеі няма ніводнай прычыны — абсалютна — для таго, каб рабіць Іран і Паўночную Карэю дэ-факта саўдзельнікамі ў сваёй злачыннай вайне ў Эўропе, калі іхная зброя забівае нас, забівае ўкраінцаў і дапамагае Пуціну красьці нашую зямлю ў нашага народу», — сказаў Уладзімір Зяленскі 24 верасьня на пасяджэньні высокага ўзроўню Рады Бясьпекі ААН.

Паводле яго, Расея зь першай сэкунды гэтай вайны робіць тое, што немагчыма апраўдаць паводле Статуту ААН.

«Пуцін парушыў так шмат міжнародных нормаў і правілаў, што ён ня спыніцца сам. Расею можна толькі прымусіць да міру. І менавіта гэта патрэбна — прымусіць Расею да міру як адзінага агрэсара ў гэтай вайне, адзінага парушальніка Статуту ААН», — заявіў прэзыдэнт Украіны.

Уладзімір Зяленскі падкрэсьліў, што не існує розных вэрсій Статуту ААН для розных частка сьвету.

«Няма асобнага Статуту ААН для БРІКС ці для „Вялікай сямёркі“. Няма асобнага расейска-іранскага Статуту ААН або асобнага кітайска-бразыльскага Статуту ААН. Ёсьць толькі адзін Статут ААН, які аб’ядноўвае ўсіх, павінен аб’яднаць усіх. Шлях да справядлівага міру адзін — дакладныя крокі, якія ўсе аднолькава разумеюць, і гэта адлюстравана ў Формуле міру. Гэта выкананьне Статуту ААН. І мы ўсе ведаем, што трэба зрабіць, калі мы сумленна ацэньваем сытуацыю і сапраўды хочам спыніць вайну Расеі. І галоўнае — дзейнічаць. Разам, вядома. Вядома, у адзінстве. Без стварэньня новых і непатрэбных падзелаў сьвету на блёкі ці рэгіянальныя групы. Адзінства заўсёды працуе на карысьць міру», — перакананы прэзыдэнт Украіны.

  • Аляксандар Лукашэнка падтрымаў расейскае ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну 24 лютага 2022 году і дазволіў скарыстаць тэрыторыю, вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору Беларусі для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў гарадоў Украіны, ахвярамі чаго сталі дзясяткі тысяч мірных украінцаў.
  • Тысячы расейскіх войскаў увайшлі ва Ўкраіну зь Беларусі ў пачатку ўварваньня, зь беларускай тэрыторыі запускалі балістычныя ракеты па Ўкраіне, а расейскія бамбавікі запускалі ракеты з паветранай прасторы Беларусі.
  • Супраць Беларусі ўвялі міжнародныя санкцыі праз падтрымку Аляксандрам Лукашэнкам расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
  • Увесь час ад пачатку расейскай поўнамаштабнай вайны супраць Украіны на тэрыторыі Беларусі амаль бесьперапынна праводзяцца вайсковыя вучэньні, а Ўкраіна ўмацоўвае свае межы на беларускім кірунку.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG