Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд разгледзеў апэляцыю па «справе Аўтуховіча». З Аўтуховіча зьнялі адзін артыкул, Гарачкінай скарацілі тэрмін зьняволеньня


Падчас ранейшага суду па «справе Аўтуховіча», архіўнае фота
Падчас ранейшага суду па «справе Аўтуховіча», архіўнае фота

31 сакавіка Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў апэляцыйныя скаргі па «справе Аўтуховіча». Тэрміны зьняволеньня для большасьці фігурантаў пакінулі бязь зьменаў.

Па выніках разгляду скаргаў Вярхоўны суд зьмяніў прысуд Горадзенскага абласнога суду ў дачыненьні да Мікалая Аўтуховіча па ч. 1 арт. 295-3 Крымінальнага кодэксу («Незаконныя дзеяньні ў адносінах да прадметаў, паражальнае дзеяньне якіх заснаванае на выкарыстаньні гаручых рэчываў») і вызваліў яго ад прызначанага па гэтым артыкуле пакараньня з прычыны заканчэньня тэрміну даўнасьці. Аднак гэта не паўплывала на агульны тэрмін зьняволеньня па іншых артыкулах — Мікалай Аўтуховіч мае правесьці за кратамі прысуджаныя яму раней 25 гадоў.

У дачыненьні да Ірыны Гарачкінай зьменены прысуд па ч. 1 арт. 405 Крымінальнага кодэксу («Укрывальніцтва злачынстваў») з прычыны заканчэньня тэрміну даўнасьці, выключана ўказаньне аб прызначэньні ёй пакараньня паводле ч.ч. 3, 6 арт. 72 КК. Тэрмін пакараньня для яе скарацілі на 1 месяц — да 6 гадоў зьняволеньня, сума штрафу не зьмянілася, паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суду.

У адносінах да астатніх 10 фігурантаў справы прысуды пакінулі бязь зьменаў, апэляцыйныя скаргі не задаволілі.

17 кастрычніка 2022 году судзьдзя Максім Філатаў, які знаходзіцца пад санкцыямі Эўразьвязу, прысудзіў фігурантам «справы Аўтуховіча» наступныя тэрміны:

  • Мікалаю Аўтуховічу — 25 гадоў зьняволеньня (першыя 5 гадоў у турме, 20 гадоў — у калёніі строгага рэжыму), штраф 1000 базавых велічынь і пазбаўленьне званьня прапаршчыка ў адстаўцы. Уладзімеру Гундару — 18 гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
  • Паўлу Саву — 20 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
  • Вользе Маёравай — 20 гадоў калёніі агульнага рэжыму.
  • Віктару Сьнегуру — 19 гадоў калёніі строгага рэжыму.
  • Галіне Дзербыш —20 гадоў калёніі агульнага рэжыму.
  • Любові Разановіч — 15 гадоў калёніі агульнага рэжыму.
  • Сяргею Разановічу — 16 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
  • Паўлу Разановічу — 16 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
  • Ірыне Мельхер — 17 гадоў калёніі агульнага рэжыму.
  • Ірыне Гарачкінай — 6 гадоў і 1 месяц калёніі агульнага рэжыму.
  • Антону Мельхеру — 2,5 года калёніі агульнага рэжыму.

Падчас працэсу падсудныя неаднаразова заяўлялі пра ціск і катаваньні з боку сілавікоў і адміністрацыі турмы. Сярод іншага фігуранты заяўлялі, што справа супраць іх сфабрыкаваная.

Галоўнае пра «справу Аўтуховіча»

Пра затрыманьне «групы Аўтуховіча» дзяржаўныя СМІ расказалі ўвечары 8 сьнежня 2020 году. Паводле іх, за падпаламі дома міліцыянта ў Ваўкавыску і падрывам аўтамабіля супрацоўніка міліцыі ў Горадні стаіць групоўка, якой кіраваў ваўкавыскі прадпрымальнік і былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч.

Спачатку Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 218 КК «Наўмыснае пашкоджаньне маёмасьці, учыненае агульнанебясьпечным спосабам». Потым Генпракуратура перакваліфікавала яго на ч. 1 арт. 289 — «Акт тэрарызму», які прадугледжвае пазбаўленьне волі да 15 гадоў. Некаторым з абвінавачаных інкрымінавалі частку 3 гэтага ж артыкулу, паводле якой пагражала сьмяротнае пакараньне.

Частка 3 артыкулу 289 прадугледзваецца, калі акты тэрарызму «учыненыя арганізаванай групай, або з прымяненьнем аб’ектаў выкарыстаньня атамнай энэргіі, або з выкарыстаньнем радыяактыўных рэчываў або ядзерных матэрыялаў, моцнадзейных, таксычных хімічных або біялягічных рэчываў або спалучаныя з забойствам чалавека».

Разгляд «справы Аўтуховіча» цягнуўся 5 месяцаў. Працэс праходзіў у горадзенскай турме.

Падчас працэсу падсудныя неаднаразова заяўлялі пра ціск і катаваньні з боку сілавікоў і адміністрацыі турмы. Сярод іншага фігуранты заяўлялі, што справа супраць іх сфабрыкаваная.

Працэс вёў судзьдзя Максім Філатаў, які знаходзіцца пад санкцыямі Эўразьвязу. Ён вядомы тым, што асудзіў на 5 год зьняволеньня актывіста зь Бярозаўкі Вітольда Ашурка, які пазьней пры нявысьветленых абставінах загінуў у шклоўскай калёніі.

17 кастрычніка 2022 году Філатаў вынес выракі:

  • Мікалаю Аўтуховічу — 25 гадоў зьняволеньня (першыя 5 гадоў у турме, 20 гадоў — у калёніі строгага рэжыму), штраф 1000 базавых велічынь і пазбаўленьне званьня прапаршчыка ў адстаўцы.
  • Уладзімеру Гундару — 18 гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
  • Паўлу Саву — 20 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
  • Вользе Маёравай — 20 гадоў калёніі агульнага рэжыму.
  • Віктару Сьнегуру — 19 гадоў калёніі строгага рэжыму.
  • Галіне Дзербыш —20 гадоў калёніі агульнага рэжыму.
  • Любові Разановіч — 15 гадоў калёніі агульнага рэжыму.
  • Сяргею Разановічу — 16 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
  • Павал Разановіч — 16 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
  • Ірыне Мельхер — 17 гадоў калёніі агульнага рэжыму.
  • Ірыне Гарачкінай — 6 год і 1 месяц калёніі агульнага рэжыму.
  • Антону Мельхеру — 2,5 гады калёніі агульнага рэжыму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG