Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інстытут вывучэньня вайны: Іран і Расея актывізуюць супрацу ў сэктары бясьпекі і ўзбраеньня


Расея мадыфікуе іранскія дроны Shahed-136 ў Geran-2 і потым атакуе імі Ўкраіну. Адзін з такіх дронаў атакаваў аб'екты інфраструктуры Ўкраіны ў сьнежні 2022 году
Расея мадыфікуе іранскія дроны Shahed-136 ў Geran-2 і потым атакуе імі Ўкраіну. Адзін з такіх дронаў атакаваў аб'екты інфраструктуры Ўкраіны ў сьнежні 2022 году

У Інстытуце вывучэньня вайны таксама зьвярнулі ўвагу на аднаўленьне з 13 сакавіка рэгулярных авіярэйсаў з Ірану ў Расею.

Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) разглядаюць візыт міністра замежных спраў Ірана Хасейна Аміра Абдалахіяна ў Маскву 29 сакавіка як спробу актывізаваць супрацу ў сфэры бясьпекі і ўзбраеньня.

«Абдалахіян і Лаўроў, пэўна, абмеркавалі працяг расейскіх намаганьняў па набыцьці іранскіх сыстэм узбраеньня для выкарыстаньня ва Ўкраіне і канчатковае пагадненьне аб прадстаўленьні Расеяй Ірану штурмавікоў Су-35», — мяркуюць экспэрты.

У Інстытуце вывучэньня вайны таксама зьвярнулі ўвагу на аднаўленьне з 13 сакавіка рэгулярных авіярэйсаў з Ірану ў Расею.

«Іран, падобна, спрабуе ўмацаваць двухбаковыя дачыненьні з Расеяй у галіне бясьпекі і, хутчэй за ўсё, павялічыць пастаўкі зброі ў Расею для дасягненьня гэтай мэты», — адзначаецца ў справаздачы.

Раней Інстытут вывучэньня вайны паведамляў, што Расея разьлічвае на Іран у вайсковай і тэхналягічнай падтрымцы, а таксама аб тым, што іранскія інструктары знаходзіліся на тэрыторыі Ўкраіны, непасрэдна падтрымліваючы расейскія атакі іранскімі дронамі на ўкраінскую інфраструктуру.

У Расеі ўсё часьцей абмяркоўваюць імавернасьць новай хвалі мабілізацыі ў войска, аднак, як заяўлялі замежныя выведкі, Расея мае дэфіцыт вайсковай тэхнікі і зброі для ўзбраеньня мабілізаваных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG