Сьвятлана Ціханоўская падчас свайго візыту ў ЗША сустрэлася з генэральным сакратаром Арганізацыі Амэрыканскіх дзяржаў (ААД) Луісам Альмагра. Яна прапанавала стварыць у арганізацыі групу сяброў дэмакратычнай Беларусі.
«Мы абмяркоўвалі стварэньне групы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў ААД. Барацьба супраць тыраніі — гэта глябальны выклік, які тычыцца ўсіх. Спадзяюся на разьвіцьцё нашага супрацоўніцтва», — напісала яна па выніках сустрэч.
У сваю чаргу Луіс Альмагра заявіў, што на сустрэчы Ціханоўская падзялілася зь ім інфармацыяй аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і расказала аб неабходнасьці ўключэньня Заходняга паўшар’я ў падтрымку аднаўленьня дэмакратыі ў краіне.