Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Столтэнбэрг: Фінляндыя стане сябрам NATO ў «найбліжэйшыя дні»


Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнберг (архіўнае фота)
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнберг (архіўнае фота)

Швэцыя і Фінляндыя ў 2022 годзе адмовіліся ад традыцыйнага нэўтралітэту на фоне ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну

Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг 31 сакавіка ў твітэры заявіў, што Фінляндыя афіцыйна ўступіць у NATO ў «найбліжэйшыя дні».

Парлямэнт Турэччыны 30 сакавіка ратыфікаваў заяўку Фінляндыі на ўступленьне ў NATO. Гэта было апошняй перашкодай на шляху гэтай скандынаўскай краіны ў заходні вайсковы альянс:

«Усе 30 членаў NATO ратыфікавалі пратакол аб уступленьні, — канстатаваў Столтэнбэрг 31 сакавіка. — Фінляндыя афіцыйна ўступіць у наш альянс у найбліжэйшыя дні».

У твіце, апублікаваным пасьля галасаваньня Турэччыны 30 сакавіка, Столтэнбэрг указаў, што ўключэньне Фінляндыі ў альянс «зробіць усю сям’ю NATO больш моцнай і бясьпечнай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG