Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэдакцыя The Wall Street Journal заклікала ўлады ЗША выслаць з краіны расейскіх журналістаў і дыплямата


Супрацоўнік ФСБ Расеі. Ілюстрацыйнае фота
Супрацоўнік ФСБ Расеі. Ілюстрацыйнае фота

Рэдакцыя заклікала адміністрацыю Джо Байдэна дабівацца вызваленьня журналіста, а таксама разгледзець магчымасьць «дыпляматычнай і палітычнай эскаляцыі» з Расеяй.

Амэрыканскае выданьне The Wall Street Journal апублікавала рэдакцыйны артыкул, прысьвечаны затрыманьню свайго карэспандэнта Эвана Гершковіча ў расейскім Екацярынбурзе.

Рэдакцыя заклікала адміністрацыю Джо Байдэна дабівацца вызваленьня журналіста, а таксама разгледзець магчымасьць «дыпляматычнай і палітычнай эскаляцыі» з Расеяй.

«Высылка амбасадара Расеі з ЗША, а таксама ўсіх расейскіх журналістаў, якія працуюць тут, будзе мінімумам, якога можна чакаць. Першы абавязак ураду ЗША — абараняць сваіх грамадзян, і цяпер шмат урадаў лічаць, што могуць бяскарна арыштоўваць і кідаць у турмы амэрыканцаў», — адзначаецца ў матэрыяле.

Эван Гершковіч стаў першым з 1986 году амэрыканскім журналістам, якога Масква абвінаваціла ў шпіянажы. Яшчэ ў савецкія часы праз аналягічнае абвінавачаньне затрымлівалі журналіста Ніка Данілава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG