Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя эўрасанкцыі супраць Менску захрасьлі, нягледзячы на заявы пра расейскую ядзерную зброю


Вартыя даверу крыніцы эўрапейскага рэдактара Радыё Свабода Рыкарда Юзьвяка ў Брусэлі паведамілі, што дыскусіяў наконт новых санкцыяў ЭЗ супраць Менску пасьля заявы Пуціна аб разьмяшчэньні ядзернай зброі ў Беларусі пакуль няма.

Паводле крыніц Рыкарда Юзьвяка, амбасадары Эўразьвязу абмяркоўвалі санкцыі ў дачыненьні да Беларусі ўчора, 30 сакавіка, але пакуль дыскусіі спыніліся на пытаньні магчымасьці адмены санкцый супраць беларускіх калійных угнаеньняў, і вырашэньне гэтага пытаньня таксама ня рухаецца.

Што да санкцый у сувязі з магчымым разьмяшчэньнем у Беларусі ядзернай зброі, новых прапановаў пакуль не паступала, паведаміў Юзьвяк Свабодзе.

Цяпер шэраг эўрапейскіх краінаў намагаецца пераканаць Эўракамісію ў неабходнасьці паслабіць санкцыі ў дачыненьні да афіцыйнага Менску, у прыватнасьці зьняць іх з вытворцаў угнаеньняў.

Паводле інфармацыі Рыкарда Юзьвяка, за вывад беларускіх калійных угнаеньняў з-пад санкцый выступаюць заходнеэўрапейскія краіны — Партугалія, Бэльгія, Нідэрлянды, Францыя. Прапануецца ўнесьці Беларусь нароўні з Расеяй у пункт санкцый, які ў якасьці выключэньня дазваляе перавозіць угнаеньні ў трэція краіны ў тым выпадку, калі іх будуць выкарыстоўваць для вырошчваньня прадуктаў харчаваньня.

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа нядаўна заявіў, што Літва «не паддасца ціску з мэтай зьмякчэньня санкцый супраць беларускага рэжыму», і дадаў, што супраць паслабленьня санкцый выступаюць таксама краіны Паўночнай Эўропы і балтыйскія суседзі Літвы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG