Беларуска Аляксандра Акпінар, якая жыве ў горадзе Хатай у Турэччыне, перастала выходзіць на сувязь з блізкімі зь вечара 5 лютага пасьля паведамленьняў аб магутным землятрусе ў Турэччыне.
Пазьней стала вядома, што жанчыну знайшлі. Пра стан яе здароўя не паведамлялася. Таксама стала вядома, што ў мэдустанове зь пераломам нагі знаходзіцца муж Аляксандры Кемаль Акпінар.
8 лютага сястра пацярпелай Аляксандры Акпінар Марыя паведаміла, што Кемаль памёр каля 5-й ранку. Аляксандра знаходзіцца ў шпіталі. Інфармацыі пра трохгадовага сына сям’і да гэтуль няма.
Наймацнейшы за дзесяцігодзьдзі землятрус адбыўся 6 лютага ў правінцыі Газіантэп у Турэччыне і ў суседняй Сырыі. У выніку здарэньня ў дзьвюх краінах тысячы людзей загінулі.