Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна і Расея правялі чарговы абмен ваеннапалоннымі. Сярод вызваленых — абаронцы Марыюпалю і «Азоўсталі»


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Украіна і Расея правялі чарговы абмен ваеннапалоннымі, у выніку якога дадому вярнуліся 101 расеец і 101 украінец. Аб гэтым паведамляюць Мінабароны РФ і кіраўнік офіса прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак.

Ва Ўкраіну з расейскага палону, па словах Ярмака, вярнуліся 100 вайскоўцаў і адзін цывільны — намесьнік мэра Энэргадара Іван Самайдзюк, якога расейскія вайскоўцы выкралі ў сакавіку мінулага года. Сярод вызваленых — 94 вайскоўцаў, якія абаранялі Марыюпаль, у тым ліку 63 вайскоўцы, якія трымалі абарону «Азоўсталі».

«Сярод вызваленых байцоў нацгвардзейцы, пагранічнікі і ваеннаслужачыя ЎСУ. Многія з герояў атрымалі раненьні рознай цяжкасьці», — удакладніў ён.

Вызваленых расейскіх палонных, паводле інфармацыі Мінабароны РФ, самалётамі ваенна-транспартнай авіяцыі ВКС Расеі даставяць у Маскву для праходжаньня лячэньня і рэабілітацыі ў мэдыцынскіх установах ведамства.

Папярэдні абмен палоннымі паміж Украінай і Расеяй адбыўся ў пачатку лютага. Тады дадому вярнуліся 63 расейцы і 116 украінцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG