Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША прызначаць спэцпасланьніка па Беларусі


Прадстаўніца Дзярждэпартамэнта ЗША Робін Даніган на сустрэчы са Сьвятланай Ціханоўскай у Вільні заявіла, што Злучаныя Штаты прызначаць спэцпасланьніка па Беларусі.

Падчас сустрэчы Ціханоўская распавяла пра сытуацыю з палітвязьнямі, умовы ў турмах, апошнія суды, перасьлед журналістаў і актывістаў, —паведамляе тэлеграм-канал Сьвятланы Ціханоўскай. Таксама яна падзялілася бачаньнем магчымага ўдзелу войскаў Беларусі ў вайне супраць Украіны. Прадстаўнікі дзярждэпартамэнта ЗША запэўнілі Ціханоўскую ў адназначнай падтрымцы дэмакратычных сілаў Беларусі.

Робін Даніген распавяла, што ЗША прызначаць спэцпасланьніка па Беларусі, які будзе працаваць з дэмакратычным рухам.

Падчас сустрэчы абмеркавалі стварэньне выпрацоўку новай праактыўнай стратэгіі па Беларусі, а таксама магчымасьць правядзеньня міжурадавай сустрэчы краінаў-партнэраў, якія падтрымліваюць дэмакратычныя сілы. Мяркуецца, што новая стратэгія магла б прадугледжваць захады па абароне незалежнасьці Беларусі і вывадзе расейскіх войскаў, далейшай ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі і падтрымку дэмакратычных пераменаў.


Таксама абмеркавалі магчымы візыт Сьвятланы Ціханоўскай увесну гэтага года ў Вашынгтон, супольныя дзеяньні, каб не дапусьціць сяброўства рэжыму ў Радзе Бясьпекі ААН у якасьці часовага чальца, і ўдзел дэмакратычнай Беларусі ў Генасамблеі ААН і мерапрыемствах Вялікай Сямёркі.

Раней паведамлялася, што намесьніца дзяржаўнага сакратара ў палітычных пытаньнях ЗША Вікторыя Нуланд заявіла, што дзярждэпартамэнт «шукае адпаведнага, прафэсійнага кандыдата» на пасаду спэцыяльнага прадстаўніка па Беларусі. Яна дадала:

«Я б не сказала, што мы дасягнулі відавочнага посьпеху. Але і інтэнсіўна працавалі зь беларускай апазыцыяй і спадарыняй Ціханоўскай, сакратар бачылася зь ёй рэгулярна. Такім чынам, мы працягваем працаваць над гэтым, і я спадзяюся, што ў недалёкай будучыні ў нас з вамі будзе з кім пагаварыць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG