Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аб’яднаны пераходны кабінэт абмеркаваў з уладамі Польшчы праблемы беларусаў: пашпарты, рахункі, нядзельныя школы


Сьвятлана Ціханоўская з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам у Варшаве, 2022
Сьвятлана Ціханоўская з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам у Варшаве, 2022

Варшава ўжо пачала выдаваць спэцыяльныя праязныя дакумэнты беларусам, якія страцілі пашпарты і знаходзяцца ў Польшчы на гуманітарных падставах.

Польскі бок абмяркоўвае паўнамоцтвы Аб'яднанага пераходнага кабінэту пацьвярджаць прыналежнасьць да грамадзянства Беларусі з выдачай пашпартоў, пра гэта паведамляе BPN.

Сустрэчы адбыліся з прэзыдэнтам Анджэем Дудам, віцэ-прэм’ерам Пятром Гліньскім, маршалкам сэйма Эльжбетай Вітэк, іншымі польскімі чыноўнікамі і амбасадарамі краін Эўразьвязу:

«Пакуль Варшава пачала выдачу спэцыяльных праязных дакумэнтаў беларусам, якія з тых ці іншых прычын страцілі пашпартык і знаходзяцца ў Польшчы на гуманітарных падставах. Была створана група для вырашэньня праблемных пытаньняў», — паведамілі ў Аб'яднаным пераходным кабінэце.

Пры польскім Мінфіне анансавалі стварэньне аналягічнай структуры для вырашэньня праблем пры адкрыцьці рахункаў і вядзеньня бізнэсу беларусамі ў Польшчы.

Міністар адукацыі і навукі Пшэмыслаў Чарнэк запэўніў аб гатоўнасьці выдзеліць фінансаваньне на развіццё беларускіх нядзельных школ, даследаваньне беларускай мовы і літаратуры. Вынікам перамоў з прадстаўнікамі Мінадукацыі стала згода на стварэньне сумеснай працоўнай групы, дадалі ў Аб'яднаным пераходным кабінэце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG