Палата прадстаўнікоў 25 студзеня вырашыла спыніць дзеяньне міжурадавага пагадненьня паміж Беларусьсю і Францыяй аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, адукацыі, навукі і тэхнікі, сродкаў масавай інфармацыі.
24 студзеня Лукашэнка чарговым разам выказаўся пра беларусаў, якія зьехалі з краіны праз рэпрэсіі і палітычны крызіс. Глядзім, як улады клікалі назад палітычных эмігрантаў назад у розныя часы.
Аляксандар Лукашэнка пакінуў сёньня Менск. У найбліжэйшыя дні ён наведае Аб'яднаныя Арабскія Эміраты і Зымбабвэ. Чаму менавіта гэтыя краіны, якія і блізка не набліжаюцца да асноўных гандлёвых партнэраў Беларусі?
У Абласным судзе Горадні працягваецца разгляд крымінальнай справы палітзьняволенага журналіста Анджэя Пачобута. Няглядзечы на тое, што працэс закрыты, пракуратура дазволіла асьвятляць яго журналістам дзяржаўных выданьняў.
Улады ўключылі ў сьпіс экстрэмісцкіх арганізацыю Паўла Латушкі.
Чыноўнік адзначыў, што цяпер Бундэстаг можа дапамагчы Ўкраіне сваімі зьнішчальнікамі Tornado і Eurofighter.
Доктар філялягічных навук Ірына Сідорская расказвае пра новыя мэтады беларускай афіцыйнай прапаганды; аналізуе, якое месца займае ў іх «тэорыя змовы», а таксама адказвае на пытаньне, ці самастойная беларуская прапаганда, альбо яна цалкам перайшла на расейскія наратывы.
Дырэктара дэпартамэнту закупак Мінабароны Ўкраіны Багдана Хмяльніцкага адхілілі ад абавязкаў летась у сьнежні, а нядаўна звольнілі. Пра гэта напярэдадні сказаў сябрам камітэту барацьбы з карупцыяй Вярхоўнай Рады міністар Аляксей Рэзьнікаў, паведамілі народныя дэпутаты.
Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў нацыянальным адраджэньні Аліна Коўшык узначаліць рабочую групу для супрацоўніцтва зь Міністэрствам адукацыі і навукі Польшчы.
Галіна (імя зьмененае ў мэтах бясьпекі. — РС) амаль 20 гадоў адпрацавала на дзяржаўнай службе. Яе звольнілі ў 2021 годзе празь «няправільныя погляды». Цяпер Галіна ў Польшчы і нанава наладжвае жыцьцё. Пра гэта ў матэрыяле Свабоды.
Як паведамляе тэлеграм-канал «Пул першага», візыты адбудуцца на запрашэньні кіраўніцтва краінаў.
«Пакуль рэжым гаворыць роўна супрацьлеглае таму, што робіць у цёмным куце», — заявіла прадстаўніца ў сацыяльных пытаньнях Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі Вольга Гарбунова.
25 студзеня Палата прадстаўнікоў у двух чытаньнях прыняла праект закону «Аб зьмене законаў у пытаньнях дзейнасьці палітычных партый і іншых грамадзкіх аб’яднаньняў».
Для тых, хто зьехаў з краіны, але мае падпіску, аформленую яшчэ ў Беларусі, кампанія прапанавала зарэгістраваць новы акаўнт у іншай краіне.
Камандуючы Узброенымі сіламі Ўкраіны генэрал Валеры Залужны ў студзені атрымаў 1 мільён даляраў у спадчыну ад амэрыканца ўкраінскага паходжаньня і аддаў іх на патрэбы войска. Аб гэтым паведамляе New York Times.
На ўсходзе Ўкраіны загінулі два зьніклыя бязь вестак брытанскія валянтэры — 28-гадовы Крыстафэр Пэры і 48-гадовы Эндру Бэгшоў, паведамляе расейская служба BBC з спасылкай на сям'ю аднаго зь іх і МЗС Вялікай Брытаніі.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Ўкраіна прапанавала Беларусі пакт аб ненападзе. Уладзімір Зяленскі ў віншавальным звароце з нагоды 160-годзьдзя паўстаньня Каліноўскага не ўзгадаў пра беларусаў і Беларусь. Ці ёсьць нейкі новы паварот у адносінах паміж Кіевам і Лукашэнкам?
Я ніколі ня быў прыхільнікам погляду «ўкраінцам дазволена гаварыць пра нас што заўгодна: яны пад бомбамі, яны маюць на гэта права».
У віншавальным лісьце, зачытаным у Варшаве на цырымоніі з нагоды 160-годзьдзя пачатку паўстаньня 1863 году, вядомага ў Беларусі як паўстаньне Кастуся Каліноўскага, прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі не згадаў беларусаў.
Раніцай 24 студзеня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Кіеў прапанаваў Менску заключыць «пакт аб ненападзе». Прэзыдэнт Украіны адрэагаваў на гэтыя словы.
23 студзеня ў Варшаве прайшла цырымонія з нагоды 160-годзьдзя пачатку паўстаньня 1863 году, падчас якой выступіў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда і замежныя госьці мерапрыемства. Амбасадар Украіны Васіль Зварыч зачытаў віншавальны ліст ад імя Зяленскага, аднак у ім не было згадкі беларусаў.
Раней у Бэрліне заявілі, што Нямеччына ня будзе перашкаджаць пастаўкам танкаў з Польшчы, калі тая падасьць адпаведную заяву.
«Прынятае прынцыповае рашэньне: будзе створана міжведамасная камісія, якую ўзначаліць генэральны пракурор. У склад гэтай камісіі будуць уключаныя прадстаўнікі грамадзкасьці, дэпутацкага корпусу, службовыя асобы дзяржаўных органаў», — паведамляе Генпракуратура.
Пра гэта фактычны кіраўнік Рэспублікі Беларусь заявіў 24 студзеня. Пры гэтым ён зноў абвінаваціў украінцаў у падрыхтоўцы «баевікоў і экстрэмістаў».
24 студзеня Лукашэнка праводзіў нараду па грамадзка-палітычнай сытуацыі ў Беларусі і зноў заклікаў беларусаў вяртацца.
Міжнародная няўрадавая арганізацыя Камітэт абароны журналістаў (CPJ) адрэагавала на пазоў Міністэрства культуры, інфармацыі, спорту і моладзевай палітыкі Кіргізстану ў суд аб спыненьні дзейнасьці ўстановы «Азатык Мэдыя» як сродку масавай інфармацыі.
Беларускія сьледчыя органы распачалі справу па факце хуліганства, пасьля таго як невядомы выламаў і панёс на ўкраінскую тэрыторыю беларускі памежны знак, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Мазырскага памежнага атрада Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Сяргей Паўлаў.
Фрагмэнт віншавальнага ліста Ўладзіміра Зяленскага 23 студзеня ў Варшаве на цырымоніі з нагоды 160-годзьдзя пачатку паўстаньня 1863 году зачытаў амбасадар Украіны Васіль Зварыч.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў указ аб санкцыях супраць 22 дзеячаў РПЦ. Ён увёў у дзеяньне рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны «Аб прымяненьні пэрсанальных спэцыяльных эканамічных і іншых абмежавальных мер (санкцый)» ад 23 студзеня.
Намесьнік міністра абароны Ўкраіны Вячаслаў Шапавалаў пайшоў у адстаўку. Гэта зроблена, каб «захаваць давер» да міністэрства, заявілі ў Мінабароны. Шапавалаў адказваў за тылавое забесьпячэньне Ўзброеных сіл Украіны.
29 танкаў мадэлі Leopard 2A4 могуць быць пастаўлены Кіеву ўжо да красавіка-траўня.
Сьпісы палітзьняволеных, якія патрабуюць вызваленьня ў першую чаргу, ёсьць. Пра гэта паведаміў Валер Кавалеўскі, адказны ў Аб’яднаным пераходным кабінэце за замежныя справы.
Кіраўніцтва Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны (СДПН), якая ўваходзіць у кіроўную кааліцыю, прадставіла праграмны дакумэнт аб развароце ў зьнешнепалітычнай стратэгіі і адносінах з Расеяй.
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган заявіў, што яго краіна не падтрымае заяўку Швэцыі на ўступленьне ў NATO. Сказаў гэта ён у панядзелак пасьля антытурэцкіх пратэстаў у Стакгольме.
Адміністратар тэлеграм-канала пра беларускую чыгунку заяўляе, што КДБ трымае ў закладніках ягонага 15-гадовага брата. Прыгадваем іншыя выпадкі ціску на родных актывістаў і палітыкаў.
Нямецкі парлямэнт на пленарным пасяджэньні 25 студзеня абмяркуе праект заявы апазыцыйнай фракцыі хрысьціянскіх дэмакратаў (ХДС/ХСС) «Вярнуць Беларусь у сямʼю эўрапейскіх народаў — падтрымаць імкненьне людзей да свабоды».
МЗС Эстоніі прапанавала ўраду краіны ўвесьці рэжым прыбярэжнай «прылеглай зоны» ў Фінскім заліве, што можа абмежаваць доступ у акваторыю расейскім суднам, піша ERR.
Міністэрства культуры, інфармацыі, спорту і моладзевай палітыкі Кіргізстану зьвярнулася ў Ленінскі раённы суд з пазовам аб спыненьні дзейнасьці «Азатык Мэдыя» як сродку масавай інфармацыі.
Пра зьмененую цытату ў прамове Сьвятланы Ціханоўскай і пра паралелі паміж паўстаньнем 1863 і пратэстамі 2020 году разважае Сяргей Абламейка, журналіст Свабоды, гісторык, аўтар шэрагу кніг, у тым ліку «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі».
Тэлеграм-канал «Пул Первого» апублікаваў фотаздымкі кабінэту Лукашэнкі, дзе замест амэрыканскага кампутара Apple зьявіўся беларускі «Гарызонт».
Міністар замежных спраў Чэхіі Ян Ліпоўскі ў панядзелак перад пасяджэньнем кіраўнікоў МЗС краін ЭЗ у Брусэлі заявіў, што ў выпадку, калі на Польшчу будзе ўчынены напад, суседняя Чэхія прыйдзе ёй на дапамогу.
Праваахоўныя органы Ўкраіны зафіксавалі 65 660 злачынстваў, учыненых расейскімі вайскоўцамі ва Ўкраіне.
Прадстаўнікі 325 карэнных народаў Канады падалі пазоў з патрабаваньнем пакрыць шкоду, нанесеную іх мовам і культуры.
«Пускі ажыцьцяўлялі з тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі, гэта першае. А па-другое, дэфіцыт высокадакладных ракет, такіх як „Калібар“, Х-101 і Х-555 прымусіў Расейскую Фэдэрацыю выкарыстоўваць для абстрэлаў зэнітныя ракеты».
Літоўскі бок фіксаваў спробы абыходу санкцый супраць РФ празь Беларусь. Уніфікацыя павінна закрыць гэтую шчыліну.
Аляксандар Лукашэнка 21 студзеня гуляў у хакей, ягоная каманда сустракалася з калектывам з Магілёўскай вобласьці. Пасьля гэтага матчу Лукашэнка нечакана выкаціў на лёд чалавека ў інвалідным вазку, яго прадставілі як «ветэрана баявых дзеяньняў».
Кейс Казахстана цікавы тым, што краіна перажывае пэрыяд пакутлівых спробаў пазбавіцца ад спадчыны аднаасобнай дыктатуры, рэжыму асабістай улады. І, магчыма, паказвае карціну беларускай будучыні.
За 6 кілямэтраў ад валдайскай рэзыдэнцыі Ўладзіміра Пуціна устанавілі зэнітны комплекс «Панцыр-С1». Ён знаходзіцца на баявым дзяжурстве.
«Хай жа гэты сьцяг будзе для нас сымбалем, як трэба змагацца і як трэба перамагчы адвечнага ворага — расейскі імпэрыялізм».
Загрузіць яшчэ