Дзьве не зьвязаныя адна з адной крыніцы ў адной з буйных ІТ-кампаніяў паведамілі выданьню Dev.by, што кіраўніцтва праводзіць гутаркі з супрацоўнікамі, якія данатылі ў фонды, у прыватнасьці, у ByPol і BySol.
Арышт і забарона на прафэсію — такія меры ўжывае рэжым у Іране супраць журналістаў, навукоўцаў і пісьменьнікаў, якія выказваюць салідарнасьць з пратэстамі, якія працягваюцца ў краіне.
Беларускі рэп-выканаўца Сяргей Пархоменка, які выступае пад псэўданімам Сярога, наведаў Менскую сувораўскую вайсковую вучэльню. Сьпеваку зладзілі экскурсію, падчас якой ён азнаёміўся з гісторыяй і традыцыямі Менскай СВУ, умовамі пражываньня сувораўцаў.
Суд у Празе вынес апраўдальны прысуд у дачыненьні да былога прэм’ер-міністра Чэхіі, кандыдата ў прэзыдэнты краіны на маючых адбыцца на гэтым тыдні выбарах Андрэя Бабіша.
У Беларусі паказваюць пірацкую копію новага фільму Джэймса Кэмэрана «Аватар: Шлях вады». Экспэрты расказваюць, наколькі этычна глядзець пірацкае кіно і чым такія паказы пагражаюць беларускаму пракату.
Алег Раманаў, старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь», прапанаваў усталяваць мэмарыял у памяць аб зьнесеных у суседніх краінах абэлісках.
Апошнімі днямі беларускія ўлады прынялі заканадаўчыя акты, якія пасьлядоўна псуюць эканамічны імідж, інвэстыцыйны клімат краіны.
Люк Кофі, дасьледчык Гудзонскага інстытуту (Hudson Institute) у ЗША, адказаў на пытаньні Свабоды пра ролю Беларусі ў расейскай вайне супраць Украіны і пра магчымыя далейшыя сцэнары гэтай вайны.
Цягам дня 9 студзеня паветраную трывогу неаднаразова абвяшчалі ў Днепрапятроўскай, Запароскай, Харкаўскай, Данецкай, Херсонскай і Палтаўскай абласьцях Украіны.
Інфармацыю пра тое, што грамадзян Беларусі разварочваюць на мяжы з прычыны адказаў у анкеце, пацьвердзілі ў літоўскім МУС.
Сяргея Патупчыка затрымалі перад навагоднім карпаратывам кампаніі.
Былыя арыштанты расказалі «Вясьне» пра ўмовы ўтрыманьня ў менскім ЦІП на Акрэсьціна ў сьнежні, пра тое, каго цяпер затрымліваюць сілавікі і як зьмянілася сытуацыя з затрыманымі па палітычных матывах у сувязі з вайной ва Ўкраіне.
У сьнежні 2022 году выйшаў першы нумар штоквартальнага часопіса «Разведчик», створанага па ініцыятыве савету вэтэранаў Службы зьнешняй выведкі (СВР) Расейскай Фэдэрацыі. Як заўважыла Zerkalo, у адным з артыкулаў часопіса расказваецца пра КДБ Беларусі.
За апошнія 24 гадзіны ў Салядары адбылося 22 баявыя сутыкненьні. Расейцы 106 разоў абстралялі горад.
Рэпрэсіі з палітычных матываў у Беларусі не спыняюцца.
«Паглядзіце, якія ў іх машыны, паглядзіце, у што яны апранутыя, паглядзіце, дзе яны правялі свой адпачынак». Чаму ў беларускім грамадзтве шмат тых, хто не давярае ні ўладзе, ні апазыцыі.
Выкарыстаньне трансьлітарацыі нацыянальных геаграфічных назваў на аснове беларускай лацінкі у апошнія месяцы 2022-га актыўна крытыкавалі праўладныя актывісты і блогеры, патрабуючы гэтую практыку скасаваць.
Міністэрства абароны Расеі стварыла цыкль нэгатыўнай зваротнай сувязі, якім спрабуе адказаць на посьпехі ўкраінскага наступу.
Летась з 1 ліпеня ва Ўкраіне ўвялі візавы рэжым для грамадзян Расеі.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch запатрабавала зьняць абвінавачаньні зь ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, іншых прадстаўнікоў Праваабарончага цэнтра «Вясна» і вызваліць усіх адвольна затрыманых.
«Да працы на гэтай тэхніцы далучаюцца беларускія вайскоўцы», — сьцьвярджаюць ва Ўкраіне.
У сярэдзіне сьнежня ўлады Сэрбіі накіравалі ў офіс місіі NATO ў Косаве (KFOR) запыт аб вяртаньні ў Косава да 1000 вайскоўцаў сэрбскай арміі і паліцыі.
У Бразыліі прыхільнікі былога прэзыдэнта Жаіра Балсанару ў нядзелю ўварваліся ў будынак Кангрэсу — парлямэнту краіны — у сталіцы, горадзе Бразыліа.
Урад Расеі даў станоўчы водгук на законапраект, які прыраўняе да экстрэмісцкіх матэрыялаў мапы, «якія аспрэчваюць тэрытарыяльную цэласнасьць Расеі», гэта значыць тыя, дзе анэксаваныя ўкраінскія тэрыторыі не пазначаны як расейскія.
Расейскія вайскоўцы для падтрыманьня дысцыпліны ў войску пачалі расстрэльваць вайскоўцаў, якія плянуюць здацца ва ўкраінскі палон, гаворыцца ў заяве Генштаба Ўзброеных сіл Украіны.
Поўнамаштабная вайна, разьвязаная РФ, прывяла да ўтварэньня ва Ўкраіне найбуйнейшага ў сьвеце міннага поля плошчай 250 тысяч квадратных кілямэтраў, заявіў прэмʼер-міністар Дзяніс Шмыгаль у інтэрвію паўднёвакарэйскаму агенцтву Yonhap.
Паліцыя Нямеччыны ў нядзелю паведаміла аб затрыманьні жыхара зямлі Паўночны Рэйн-Вэстфалія ў справе аб падрыхтоўцы маштабнага тэракту.
Сумесныя лётна-тактычныя вучэньні авіяцыйных падразьдзяленьняў Узброеных Сіл Беларусі і Расеі, якія ўваходзяць у склад «рэгіянальнай групоўкі» войскаў, пройдуць у Беларусі з 16 студзеня па 1 лютага, паведаміла прэс-служба беларускага Мінабароны.
Расейскія спэцслужбы вэрбавалі дзяцей для збору зьвестак аб стратэгічных аб’ектах, паведаміў у Twitter міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў.
Раённы суд у баўгарскім горадзе Руса адмовіўся выдаць Беларусі ўкраінца Дзьмітра Трафімчука.
У Беларусі з 2023 году фактычна ўвялі, як і анансавалася, новы падатак для «дармаедаў» — тых, каго чыноўнікі лічаць не занятымі ў эканоміцы.
Больш за 100 чалавек затрымалі на мітынгу каля расейскай ваеннай базы ў армянскім горадзе Гюмры. Пра гэта паведамляе палітычны рух «Нацыянальны дэмакратычны полюс», які выступіў арганізатарам акцыі.
Павелічэньне кантынгенту вайскоўцаў РФ у Беларусі «не выглядае як паўнавартасная падрыхтоўка» да новага наступу на Ўкраіну зь беларускай тэрыторыі.
На сайце Савету Рэспублікі зьявіўся прэс-рэліз «Член Савета Рэспублікі Д.Баскаў аказаў падтрымку дзецям Данецкай і Луганскай рэспублік».
У літоўскім грамадзтве вырашаюць пытаньне, што рабіць з выкладаньнем расейскай мовы ў школах. Напрыклад, у Латвіі з 2026 году будзе забаронена выкладаньне расейскай як другой замежнай мовы. У Літве гэтае пытаньне яшчэ абмяркоўваецца. Але справа не ў адных школах.
У відэазапісе выступілі некалькі беларускіх дзеячоў, якія адзначылі, што рэжым Лукашэнкі змагаецца з вольным словам, у прыватнасьці са словам на беларускай мове.
У суботу ў Іране пакаралі сьмерцю яшчэ двух удзельнікаў антыўрадавых пратэстаў, якія пачаліся восеньню 2022 года. На гэты момант вядома пра пакараньне сьмерцю чатырох удзельнікаў пратэстаў, паведамляе тэлеканал CNN.
У кіраўніцтве Ўкраіны паведамляюць аб новых атаках расейскіх вайскоўцаў у суботу, нягледзячы на абвешчанае прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным аднабаковае спыненьне агню ў сувязі з праваслаўным Калядамі.
Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веньямін зьвярнуўся да вернікаў і духоўных асобаў Беларускай праваслаўнай царквы (Маскоўскі патрыярхат) з нагоды Калядаў.
Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі паведаміла ў сваім тэлеграм-канале, што ў ноч з 6 на 7 студзеня святочныя богаслужэньні адбыліся ў больш як 800 храмах і падкрэсьліла сваю ролю ў тым, што богаслужэньні прайлі спакойна.
Вялікая Брытанія арганізуе ў сакавіку сёлета шырокае міжнароднае абмеркаваньне зьвестак аб ваенных злачынствах, учыненых падчас шырокамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну, паведамляе агенцтва DPA 7 студзеня.
Такую заяву Аляксандар Лукашэнка заявіў 7 студзеня падчас наведваньня Сьвята-Елісавецінскага жаночага манастыра.
Аляксандар Лукашэнка выдаў указ нумар 462 ад 30 сьнежня «Аб бюджэтным фінансаваньні», які амаль цалкам складаецца з пунктаў «для службовага карыстаньня», заўважыла Reform.by.
2023 год у Беларусі пачынаецца з гучных палітычных судовых працэсаў (у тым ліку завочных), новых масавых затрыманьняў і арыштаў, росту колькасьці палітвязьняў. Змрок рэпрэсій згушчаецца, і нішто не паказвае на хуткае сьвітаньне.
Лідэр рэспубліканцаў у Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Кэвін Макарці ўвечары 6 студзеня быў абраны яе сьпікерам у 15-ым туры галасаваньня.
ЗША вылучылі Ўкраіне і краінам, якія яе падтрымліваюць, новы пакет ваеннай дапамогі аб’ёмам больш за 3,75 млрд даляраў, заявіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен. 682 мільёны даляраў адправяць эўрапейскім краінам NATO для папаўненьня ваеннай тэхнікі, перададзенай украінскім войскам.
Рэжым хоча зьнішчыць праваабарончы рух як інстытут. Таму праваабаронцаў прыраўноўваюць да тэрарыстаў.
Сёньня ўначы праз станцыю Смаленск (у бок Беларусі) прайшоў спэцыяльны цягнік, у складзе якога знаходзілася каля 15 пасажырскіх вагонаў (у асноўным пляцкартных) з асабовым складам арміі РФ.
Загрузіць яшчэ