Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скасаваўшы дамовы ў галіне адукацыі з Польшчай і Францыяй, Беларусь падпісала падобнае пагадненьне з Зымбабвэ

абноўлена

Аляксандар Лукашэнка і Эмэрсан Мнангагва. Харарэ, студзень 2023
Аляксандар Лукашэнка і Эмэрсан Мнангагва. Харарэ, студзень 2023

30 студзеня Савет Рэспублікі ўхваліў скасаваньне пагадненьня з Францыяй у галіне культуры і навукі.

Беларусь і Зымбабвэ заключылі мэмарандум аб узаемным прызнаньні дакумэнтаў аб адукацыі, паведаміла 31 студзеня прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі.

Агулам у выніку перамоваў паміж Беларусьсю і Зымбабвэ падпісана каля 20 пагадненьняў аб супрацоўніцтве. Сярод іх пагадненьні аб заахвочваньні і ўзаемнай абароне інвэстыцый, аб стварэньні сумеснай пастаяннай камісіі па супрацоўніцтве, аб прадухіленьні двайнога падаткаабкладаньня і папярэджаньні ўхіленьня ад выплаты падаткаў на даходы і маёмасьць.

Яшчэ адна дамова — аб пабрацімскіх адносінах паміж гарадамі Менск і Харарэ.

Палата прадстаўнікоў 25 студзеня вырашыла спыніць дзеяньне міжурадавага пагадненьня паміж Беларусьсю і Францыяй аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, адукацыі, навукі і тэхнікі, сродкаў масавай інфармацыі, паведамляе БелТА.

Міністар культуры Анатоль Маркевіч заявіў у Палаце прадстаўнікоў, што Францыя нібыта ня мела цікавасьці да двухбаковых адносінаў.

Таксама паведамляецца, што Палата прадстаўнікоў спыніла дзеяньне міжурадавага пагадненьня паміж Беларусьсю і Польшчай аб супрацоўніцтве ў сфэры адукацыі. Гэтае пагадненьне было падпісанае ў 2016 годзе.

Міністар культуры Андрэй Іванец, прадстаўляючы законапраект, заявіў, што Польшча за апошнія два гады нібыта зрабіла шэраг недружалюбных крокаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG