Мінфін ЗША прызнае «ПВК Вагнэра» міжнароднай злачыннай арганізацыяй і на наступным тыдні ўвядзе супраць яе дадатковыя санкцыі.
18 студзеня адбылася чарговая сустрэча працоўнай групы прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў з прадстаўнікамі Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы.
Старшыня Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў ЗША генэрал Марк Мілі 20 студзеня паўтарыў сваё меркаваньне, што вайна Расеі супраць Украіны, хутчэй за ўсё, «скончыцца перамовамі», а не на полі бою.
Пагаварылі з журналістам і пісьменьнікам Аляксандрам Чарнухам пра тое, што будзе зь беларускай музычнай культурай.
Рагачоўскі гурт «Tor band» прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем». Сям’я ўдзельнікаў гурту Litesound, які прадстаўляў Беларусь на Эўравізіі, за кратамі. За песьню ўкраінскага гурту «Океан Эльзи» ў Менску асудзілі сьпявачку Мэрыем Герасіменку. Гэта апошнія навіны культуры зь Беларусі.
На сустрэчы міністраў абароны 50 дзяржаў на амэрыканскай авіябазе Рамштайн у Нямеччыне рашэньне паставіць ва Ўкраіну танкі Leopard 2 не прынятае — паведаміў кіраўнік вайсковага ведамства Польшчы Марыюш Блашчак.
У студзені расейскі і ўкраінскі амбудсмэны пры пасярэдніцтве Турэччыны абмеркавалі магчымасьці маштабнага абмену палоннымі. Для яго арганізацыі Мір’яна Шполярыч прыехала ў Маскву. Яе чакаюць таксама і ў Кіеве.
Прапагандыст Станіслаў Галкоўскі больш не працуе ў газэце «Гомельские ведомости» і на мясцовай тэлевізіі. Ягонае месца намесьніка галоўнага рэдактара «Гомельских ведомостей» заняў падпалкоўнік міліцыі Віталь Прыстромаў. Расказваем, хто ён такі.
Ці могуць вайсковыя вучэньні СПА, якія зараз ідуць у Беларусі, перарасьці ў авія- і ракетны напад на Ўкраіну? Наколькі імаверны ўдар зь Берасьцейшчыны па шляхах заходніх паставак Украіне? На гэтыя і іншыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае вайсковы аналітык Юры Фёдараў.
«У Расеі не адразу абвяшчаюць вышук дэзэртыраў, а пра некаторых наагул не абвяшчаюць. Мабыць, праз маштабы дэзэртырства», кажа стваральнік праекту «Ідзіце лесам».
Як беларусу памяняць пашпарт за мяжой і якія ёсьць альтэрнатывы. Тлумачым.
Вырак агучылі ў Менскім гарадзкім судзе.
Папярэдняе расьсьледаваньне завершана, крымінальная справа супраць беларуса перададзена пракурору для накіраваньня ў суд.
Цэнтральная выбарчая камісія Казахстану пазбавіла паўнамоцтваў дэпутата Азамата Абільдаева, які падтрымаў палітыку прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну.
У праграме шмат падзей, сярод які аўтарскія сустрэчы зь пісьменьніцай Ганнай Янкутай і гісторыкам Уладзімерам Арловым, выступ «Вольнага хору» і іншыя.
«Калі ў першыя гады міграцыі толькі „фактар Лукашэнка“ перашкаджаў вярнуцца ў Беларусь, то зь цягам часу ступень яго ўплыву пачынае зьніжацца», — адзначаюць аўтары сацыялягічнага дасьледаваньня, праведзенага Цэнтрам новых ідэй і ініцыятывай «Народнае апытаньне».
Ад рэкорднай атакі пацярпела Запароская вобласьць: 224 абстрэлы па 21 населеным пункце, разбураны 34 цывільныя аб’екты.
Як у Расеі і Беларусі фальсыфікуюць інфармацыю пра этнічны склад насельніцтва.
Кіеў цяпер менш упэўнены ў тым, што Кангрэс прыме чарговы шматмільярдны пакет дадатковай дапамогі, як гэта было мінулай вясной.
Экспэрты інстытуту адзначаюць, што Аляксандар Лукашэнка працягвае балянсаваць супраць Крамля, прадстаўляючы Беларусь як сувэрэнную дзяржаву ў складзе саюзнай дзяржавы, дзе дамінуе Расея.
Апэрацыя прайшла пасьпяхова, пагрозы жыцьцю няма, паведамляе расейскае інфармацыйнае агенцтва РИА Новости з спасылкай на прэс-сакратара Назарбаева.
У 2020 годзе ўдзельнікі гурту Дзьмітры і Ўладзімер Каракіны падтрымалі пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў, летась яны выступілі супраць нападу Расеі на Ўкраіну.
Азэрбайджанскія дэпутаты назвалі рэзалюцыю Эўрапарлямэнту «неаб'ектыўнай і несправядлівай», а яе аўтараў – «няздольнымі адысьці ад палітыкі двайных стандартаў».
Борыс Пісторыюс заявіў, што яму нічога не вядома аб умове адначасовай адпраўкі ва Ўкраіну нямецкіх і амэрыканскіх танкаў.
Гэта 30-ы транш дапамогі з запасаў Пэнтагону для Ўкраіны, пачынаючы з жніўня 2021 году.
Наколькі магчымы міжнародны трыбунал над арганізатарамі і ўдзельнікамі агрэсіі супраць Украіны? Што азначаюць пахвалы на адрас Украіны, выказаныя Лукашэнкам падчас размовы з Лаўровым?
У Вільні адбылася прэзэнтацыя дасьледаваньня «Формы жаночага палітычнага ўдзелу і актывізму». Паразмаўлялі з экспэрткай Аленай Агарэлышавай пра праблемы, вынікі дасьледаваньня, стаўленьне грамадзтва да актывізму і жанчын адна да адной.
Вольгу Высоцкую, былую адміністратарку тэлеграм каналу «Чорная кніга Беларусі», пакаралі 12 гадамі калёніі і вялікім штрафам. Як праходзяць завочныя суды ў Беларусі Вольга Высоцкая падрабязна распавяла ў інтэрвію Свабодзе.
Валадара Цурпанава двойчы каралі карцарам за беларускую мову.
Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў распусьціў Мажыліс (ніжнюю палату парлямэнту) і прызначыў пазачарговыя выбары дэпутатаў на 19 сакавіка. Пра гэта гаворыцца ў ягоным указе.
Тэлеграм-канал «Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі» рэгулярна публікуе навіны пра падзеі на беларускай чыгунцы, у тым ліку і зьвязаныя з ваеннымі дзеяньнямі Расеі супраць Украіны.
Беларуская дэлегацыя ўпершыню за 30 год узяла ўдзел у Сусьветным эканамічным форуме ў швайцарскім Давосе. Апошні раз гэта адбылося ў 1992 годзе, калі Беларусь прадстаўляў Станіслаў Шушкевіч. Цяпер дэлегацыю ўзначаліла Сьвятлана Ціханоўская.
Іран не прызнае анэксію Крыму і іншых рэгіёнаў Украіны, заявіў іранскі міністар замежных спраў Хасейн Амір Абдалахіян у інтэрвію турэцкаму тэлеканалу TRT World.
Расейскую нафту зьмешваюць з сыравінай зь іншых крыніц у Сынгапуры, а затым паліва рээкспартуюць па ўсім сьвеце.
За 60 км ад беларуска-польскай мяжы ў беларусаў зьявілася месца, дзе можна спыніцца, калі няма куды пайсьці.
У новага пакаленьня свая катастрофа, і імя ёй — рэжым Лукашэнкі.
Вырак вынес менскі гарадзкі суд.
Генэральны дырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі паведаміў, што галоўным фокусам іхнай увагі застаецца Запароская АЭС і стварэньне вакол яе дэмілітарызаванай зоны.
Міністар замежных спраў Расеі трапіў у чарговы скандал з антысэміцкай заявай, аднак у Маскве лічаць, што нічога кепскага чыноўнік не сказаў.
«Мы не баімся эканамічных выклікаў, зь якімі сутыкнецца новая Беларусь», — заявіла падчас свайго выступу дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская на Сусьветным эканамічным форуме ў Давосе.
Расейцы ўварваліся ў прыватны дом з аўтаматычнай зброяй у той час, калі там знаходзіліся разам з дарослымі (сямю жанчынамі і мужчынам) адна 15-гадовая дзяўчына і тры малыя хлопцы.
Пра гэта паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк.
Суд у Філіпінах апраўдаў журналістку і яе агенцтва навінаў Rappler па абвінавачаньні ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў, што было ўспрынята як перамога ў барацьбе за свабоду прэсы, паведамляе BBC.
Пагутарылі з заснавальнікам і вядоўцам праекту «Першы гікаўскі» пра тое, як узьнікла ідэя, як праект спрыяе пашырэньню беларускай мовы і чаму ён важны.
Па словах Джасынды Ардэрн, «іншыя на гэтай пасадзе змогуць дабіцца большага».
«Я не зусім разумею, як можна паабяцаць эўрапейскім лідэрам адно, а на наступны дзень пачаць поўнамаштабнае ўварваньне ў дзяржаву», — сказаў Уладзімір Зяленскі.
Нямеччына цалкам дывэрсыфікавала энэргетычную інфраструктуру і знайшла іншыя крыніцы імпарту, нягледзячы на тое, што Расея перакрыла газавыя краны ў Эўропу.
У будынку Польскага асьветніцкага таварыства ў Горадні 12 гадоў таксама працаваў ліцэй, дзе можна было вывучаць польскую мову.
У ЗША няма пацьверджаньня таму, што беларускія войскі рыхтуюцца ўвайсьці на ўкраінскую тэрыторыю, заявіў падчас тэлефоннага брыфінгу 18 студзеня каардынатар стратэгічных камунікацый Рады нацыянальнай бясьпекі Белага дома Джон Кірбі.
Наступныя дні стануць ключавымі для ўхваленьня заходнімі партнэрамі Ўкраіны рашэньня аб пастаўках танкаў ва Ўкраіну.
Загрузіць яшчэ