Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя і Аўстралія дамовіліся аб сумеснай вытворчасьці снарадаў для Ўкраіны


Украінская артылерыя вядзе агонь па пазыцыях расейскіх войскаў у раёне Бахмута
Украінская артылерыя вядзе агонь па пазыцыях расейскіх войскаў у раёне Бахмута

Улады Францыі і Аўстраліі дамовіліся аб сумеснай вытворчасьці снарадаў калібру 155 мм для Ўзброеных сілаў Украіны, паведамляе агенцтва France 24.

Рашэньне аб сумеснай вытворчасьці боепрыпасаў для ўкраінскай артылерыі было прынятае на сустрэчы міністраў абароны Францыі і Аўстраліі Сэбаст'ена Лекарню і Рычарда Марлза.

Кіраўнік Мінабароны Францыі паведаміў, што пастаўкі снарадаў ва Украіну могуць пачацца ўжо ў першым квартале гэтага году, адзначыўшы, што з францускага боку ў партнэрстве ўдзельнічае вытворца ўзбраеньняў і вайсковай тэхнікі — кампанія Nexter.

У сваю чаргу, міністар абароны Аўстраліі заявіў, што «гаворка ідзе аб праекце на многія мільёны аўстралійскіх даляраў». «Гэтае партнэрства закліканае паказаць, што Францыя і Аўстралія працуюць разам у мэтах падтрымкі Ўкраіны. Гэта першы такі прыклад супрацоўніцтва нашых абаронных прадпрыемстваў», — падкрэсьліў Марлз.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG