Кіраўніцтва Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны (СДПН), якая ўваходзіць у кіроўную кааліцыю, прадставіла праграмны дакумэнт аб развароце ў зьнешнепалітычнай стратэгіі і адносінах з Расеяй.
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган заявіў, што яго краіна не падтрымае заяўку Швэцыі на ўступленьне ў NATO. Сказаў гэта ён у панядзелак пасьля антытурэцкіх пратэстаў у Стакгольме.
Адміністратар тэлеграм-канала пра беларускую чыгунку заяўляе, што КДБ трымае ў закладніках ягонага 15-гадовага брата. Прыгадваем іншыя выпадкі ціску на родных актывістаў і палітыкаў.
Нямецкі парлямэнт на пленарным пасяджэньні 25 студзеня абмяркуе праект заявы апазыцыйнай фракцыі хрысьціянскіх дэмакратаў (ХДС/ХСС) «Вярнуць Беларусь у сямʼю эўрапейскіх народаў — падтрымаць імкненьне людзей да свабоды».
МЗС Эстоніі прапанавала ўраду краіны ўвесьці рэжым прыбярэжнай «прылеглай зоны» ў Фінскім заліве, што можа абмежаваць доступ у акваторыю расейскім суднам, піша ERR.
Міністэрства культуры, інфармацыі, спорту і моладзевай палітыкі Кіргізстану зьвярнулася ў Ленінскі раённы суд з пазовам аб спыненьні дзейнасьці «Азатык Мэдыя» як сродку масавай інфармацыі.
Пра зьмененую цытату ў прамове Сьвятланы Ціханоўскай і пра паралелі паміж паўстаньнем 1863 і пратэстамі 2020 году разважае Сяргей Абламейка, журналіст Свабоды, гісторык, аўтар шэрагу кніг, у тым ліку «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі».
Тэлеграм-канал «Пул Первого» апублікаваў фотаздымкі кабінэту Лукашэнкі, дзе замест амэрыканскага кампутара Apple зьявіўся беларускі «Гарызонт».
Міністар замежных спраў Чэхіі Ян Ліпоўскі ў панядзелак перад пасяджэньнем кіраўнікоў МЗС краін ЭЗ у Брусэлі заявіў, што ў выпадку, калі на Польшчу будзе ўчынены напад, суседняя Чэхія прыйдзе ёй на дапамогу.
Праваахоўныя органы Ўкраіны зафіксавалі 65 660 злачынстваў, учыненых расейскімі вайскоўцамі ва Ўкраіне.
Прадстаўнікі 325 карэнных народаў Канады падалі пазоў з патрабаваньнем пакрыць шкоду, нанесеную іх мовам і культуры.
«Пускі ажыцьцяўлялі з тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі, гэта першае. А па-другое, дэфіцыт высокадакладных ракет, такіх як „Калібар“, Х-101 і Х-555 прымусіў Расейскую Фэдэрацыю выкарыстоўваць для абстрэлаў зэнітныя ракеты».
Літоўскі бок фіксаваў спробы абыходу санкцый супраць РФ празь Беларусь. Уніфікацыя павінна закрыць гэтую шчыліну.
Аляксандар Лукашэнка 21 студзеня гуляў у хакей, ягоная каманда сустракалася з калектывам з Магілёўскай вобласьці. Пасьля гэтага матчу Лукашэнка нечакана выкаціў на лёд чалавека ў інвалідным вазку, яго прадставілі як «ветэрана баявых дзеяньняў».
Кейс Казахстана цікавы тым, што краіна перажывае пэрыяд пакутлівых спробаў пазбавіцца ад спадчыны аднаасобнай дыктатуры, рэжыму асабістай улады. І, магчыма, паказвае карціну беларускай будучыні.
За 6 кілямэтраў ад валдайскай рэзыдэнцыі Ўладзіміра Пуціна устанавілі зэнітны комплекс «Панцыр-С1». Ён знаходзіцца на баявым дзяжурстве.
«Хай жа гэты сьцяг будзе для нас сымбалем, як трэба змагацца і як трэба перамагчы адвечнага ворага — расейскі імпэрыялізм».
Аляксандар Лукашэнка зацьвердзіў рашэньні пра ахову дзяржаўнай мяжы органамі памежнай службы ў 2023 годзе.
Польшча пацьвердзіла перадачу Ўкраіне танкаў Leopard 2, а Эстонія – гаўбіц і гранатамётаў.
Агулам на гэтым тыдні ў Менску адбудуцца два працэсы ў справе «Белагра».
Паводле вэрсіі абвінавачваньня, фігуранты справы — Дзьмітры Клімаў, Уладзімер Аўрамцаў, Яўген Мінкевіч — датычныя да зьнішчэньня дзьвюх рэлейных шафаў сыгнальнай ўстаноўкі пад Асіповічамі. Пры затрыманьні аднаго зь іх паранілі.
Марока перадала Ўкраіне танкі Т-72Б, якія праходзілі мадэрнізацыю ў Чэхіі на прадпрыемствах Excalibur Army, паведаміла альжырскае выданьне Menadefense.
У штотыднёвым аглядзе эканомік краін апэрацый банка экспэрты Эўразійскага банка разьвіцьця дапускаюць, што беларуская эканоміка можа вярнуцца да росту бліжэй да лета. Пакуль жа тэмпы падзеньня валавога ўнутранага прадукту будуць складаць да 5%.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі у сваім апошнім відэазвароце паабяцаў прыняць шэраг ключавых рашэньняў па супрацьдзеяньні карупцыі ўжо на гэтым тыдні.
Нямеччына ня будзе перашкаджаць, калі Польшча адправіць свае танкі нямецкай вытворчасьці Leopard 2 ва Ўкраіну, заявіла міністарка замежных спраў Нямеччыны Анналена Бэрбак у нядзелю ў інтэрвію францускай тэлекампаніі LCI.
Беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская падчас рабочага візыту ў Варшаву 23–25 студзеня сустрэнецца з прадстаўнікамі польскага ўраду.
Прэмʼер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу адправіў у адстаўку аднаго з ключавых міністраў свайго ўраду пасьля рашэньня Вярхоўнага суду.
Тэлеграм-канал «Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі» рэгулярна публікуе навіны пра падзеі на беларускай чыгунцы, у тым ліку і зьвязаныя з ваеннымі дзеяньнямі Расеі супраць Украіны.
У Славаччыне ў суботу безвынікова завяршыўся агульнанацыянальны рэфэрэндум аб унясеньні паправак у Канстытуцыю краіны, якія павінны былі аблегчыць правядзеньне датэрміновых парлямэнцкіх выбараў.
У чарнобыльскай зоне адчужэньня — прыкладна за восем кілямэтраў ад мяжы зь Беларусьсю — прайшлі плянавыя вучэньні ўкраінскіх падразьдзяленьняў спэцыяльнага прызначэньня.
Беларуская дэмакратычная лідэрка павіншавала беларусаў з гадавінай пачатку вызвольнага паўстаньня.
Размовы пра зьмену афіцыйнага сьцяга хадзілі даўно, але толькі цяпер увасобіліся ў рэформе.
У хуткім часе многія беларусы, якія пасьпелі ўцячы за мяжу ад палітычнага перасьледу на радзіме, могуць застацца без пашпартоў: Лукашэнка ажыцьцявіў сваю даўнюю пагрозу і на пачатку студзеня падпісаў адпаведны закон.
Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах у 2010 годзе Андрэй Саньнікаў не выключае свайго ўдзелу ў новых выбарах пасьля зрынаньня рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта палітык заявіў украінскаму ютуб-каналу «Фабрыка навін».
Паводле Сьледчага камітэту, Андрэй Дзьмітрыеў нібыта «браў актыўны ўдзел у вулічных беспарадках, якія праходзілі на тэрыторыі Менску ў жніўні-верасьні 2020 году».
Верагоднае разьмяшчэньне сыстэм супрацьпаветранай абароны ў Маскве не зьвязана з пагрозай атакі з боку Ўкраіны. Хутчэй за ўсё гэта гульня напаказ, з дапамогай якой Крэмль рыхтуе грамадзян да працяглай вайны і новых ахвяраў, гаворыцца ў справаздачы амэрыканскага Інстытута вывучэньня вайны (ISW).
Краіны Эўразьвязу працуюць над 10-м пакетам санкцый супраць Расеі за яе ўварваньне ва Ўкраіну, ён можа набыць сілу ўжо ў лютым, паведамляе Reuters са спасылкай на дыпляматычныя крыніцы ў Брусэлі.
Пра эфэктыўнасьць санкцыяў, пра наступствы ўступленьня Беларусі ў вайну і пра меру адказнасьці Лукашэнкі Радыё Свабода пагаварыла з кіраўніком офісу каардынацыі санкцыяў Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Джэймсам О’Браенам.
Мінфін ЗША прызнае «ПВК Вагнэра» міжнароднай злачыннай арганізацыяй і на наступным тыдні ўвядзе супраць яе дадатковыя санкцыі.
18 студзеня адбылася чарговая сустрэча працоўнай групы прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў з прадстаўнікамі Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы.
Старшыня Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў ЗША генэрал Марк Мілі 20 студзеня паўтарыў сваё меркаваньне, што вайна Расеі супраць Украіны, хутчэй за ўсё, «скончыцца перамовамі», а не на полі бою.
Пагаварылі з журналістам і пісьменьнікам Аляксандрам Чарнухам пра тое, што будзе зь беларускай музычнай культурай.
Рагачоўскі гурт «Tor band» прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем». Сям’я ўдзельнікаў гурту Litesound, які прадстаўляў Беларусь на Эўравізіі, за кратамі. За песьню ўкраінскага гурту «Океан Эльзи» ў Менску асудзілі сьпявачку Мэрыем Герасіменку. Гэта апошнія навіны культуры зь Беларусі.
На сустрэчы міністраў абароны 50 дзяржаў на амэрыканскай авіябазе Рамштайн у Нямеччыне рашэньне паставіць ва Ўкраіну танкі Leopard 2 не прынятае — паведаміў кіраўнік вайсковага ведамства Польшчы Марыюш Блашчак.
У студзені расейскі і ўкраінскі амбудсмэны пры пасярэдніцтве Турэччыны абмеркавалі магчымасьці маштабнага абмену палоннымі. Для яго арганізацыі Мір’яна Шполярыч прыехала ў Маскву. Яе чакаюць таксама і ў Кіеве.
Прапагандыст Станіслаў Галкоўскі больш не працуе ў газэце «Гомельские ведомости» і на мясцовай тэлевізіі. Ягонае месца намесьніка галоўнага рэдактара «Гомельских ведомостей» заняў падпалкоўнік міліцыі Віталь Прыстромаў. Расказваем, хто ён такі.
Ці могуць вайсковыя вучэньні СПА, якія зараз ідуць у Беларусі, перарасьці ў авія- і ракетны напад на Ўкраіну? Наколькі імаверны ўдар зь Берасьцейшчыны па шляхах заходніх паставак Украіне? На гэтыя і іншыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае вайсковы аналітык Юры Фёдараў.
«У Расеі не адразу абвяшчаюць вышук дэзэртыраў, а пра некаторых наагул не абвяшчаюць. Мабыць, праз маштабы дэзэртырства», кажа стваральнік праекту «Ідзіце лесам».
Як беларусу памяняць пашпарт за мяжой і якія ёсьць альтэрнатывы. Тлумачым.
Загрузіць яшчэ