Як прайшла акцыя беларусаў Вільні ў другую гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі.
Ці прывядзе стварэньне пераходнага кабінэту да зьмяншэньня звадаў сярод дэмакратычных сілаў? Які ўплыў на сытуацыю ў Беларусі будзе мець зьяўленьне гэтай інстытуцыі? Ці быў на віленскай канфэрэнцыі «Новая Беларусь» зроблены выбар на карысьць сілавых мэтадаў барацьбы?
Армія Кітаю абвясьціла аб правядзеньні вучэньняў, мэтай якіх будзе адпрацаваць акружэньне востраву Тайвань.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн выступае з заявай з нагоды падпісаньня пратаколаў, якія ратыфікуюць уступленьне Фінляндыі і Швэцыі ў NATO. На цырымоніі падпісаньня таксама прысутнічае віцэ-прэзыдэнтка ЗША Камала Гарыс.
Ёсьць розныя адказы на пытаньне: навошта Сьвятлана Ціханоўская склікала канфэрэнцыю ў Вільні 8–9 жніўня. Відавочна, найперш гэта была спроба задаволіць попыт апазыцыйнага электарату.
Рэжым Лукашэнкі — гэта канцэнтрат таго, што называюць таксычнай маскуліннасьцю, і, як бачым, ні да чаго добрага ягоны мачысцкі падыход не прывёў. Калі новае кіраўніцтва краіны будзе чарговым мужчынскім клюбам, фінал нас чакае прыблізна такі ж самы, які ўчыніў Лукашэнка са сваёй вернай гвардыяй.
9 жніўня Аляксандар Азараў стаў прадстаўніком Кабінэту Ціханоўскай ў аднаўленьні правапарадку. Апавядаем пра гэтага чалавека.
Крымскія і расейскія СМІ, тэлеграм-каналы паведамілі пра сэрыю выбухаў на вайсковым аэрадроме ў пасёлку Навафёдараўка (Сакі). Пазьней расейскае Міністэрства абароны заявіла, што гэта здэтанавалі боепрыпасы, але зьявіліся і заявы, што за выбухамі могуць быць украінскія сілы.
Першым «вайсковым міністрам» у пераходным кабінэце, пра які 9 жніўня абвесьціла Сьвятлана Ціханоўская, стаў 57-гадовы падпалкоўнік запасу Валеры Сахашчык. Яго афіцыйная пасада будзе называцца «прадстаўнік кабінэту па абароне і нацыянальнай бясьпецы». Свабода расказвае, хто гэты чалавек.
Украінскі дзяржаўны апэратар магістральных трубаправодаў «Укртранснафта» спыніў транзыт расейскай нафты ў бок Вугоршчыны, Чэхіі і Славаччыны па паўднёвай ветцы нафтаправоду «Дружба». Прычынай стала неаплата паслуг з боку Расеі, — паведаміла расейская кампанія «Транснафта».
Пра гэта расказала каманда праекту. Па грашовую падтрымку ў «Хуткую ўзаемадапамогу» могуць зьвяртацца ня толькі пацярпелыя ад рэпрэсіяў падчас або пасьля выбараў 2020 году беларусы, але і актывісты, якія сталі двойчы ўцекачамі ў выніку нападу Расеі на Ўкраіну.
Расея працягвае атакаваць украінскія пазыцыі ў Данецкай вобласьці, але істотнага прагрэсу яе войскам дабіцца не ўдалося, паведаміла брытанская выведка.
Надзвычайны плян скарачэньня спажываньня прыроднага газу ў Эўразьвязе набыў моц у аўторак, 9 жніўня.
Сьвятлана Ціханоўская падчас канфэрэнцыі дэмсіл у Вільні 9 жніўня заявіла, што адчувае сябе нацыянальным лідэрам.
Паглядзелі, як зьмянілася Беларусь за 2 гады.
У рамках праверкі камісіяй Генэральнага штабу Ўзброеных Сіл будзе ацэнена эфэктыўнасьць працы службовых асоб гарадзкога выканаўчага камітэту і трох раённых адміністрацый па кіраўніцтве фармаваньнем тэрытарыяльных войскаў і выкананьнем вучэбна-баявых задач, паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Галоўным вынікам двухдзённай канфэрэнцыі беларускіх дэмакратычных сіл у Вільні стала абвяшчэньне Сьвятланай Ціханоўскай свайго пераходнага Кабінэту.
Да перайменаваньня вуліца называлася Віцебскай, паведамляе полк імя Кастуся Каліноўскага.
Выданьне New York Times сьцьвярджае, што прычына вобшуку — сакрэтныя дакумэнты, якія Дональд Трамп забраў з сабой зь Белага дома пасьля заканчэньня свайго прэзыдэнцкага тэрміну. ФБР ад камэнтароў адмовілася.
Расея паведаміла ЗША пра часовы вывад сваіх абʼектаў з-пад інспэкцыйнай дзейнасьці па Дамове аб мерах па далейшым скарачэньні і абмежаваньні стратэгічных наступальных узбраеньняў (СНУ-III).
Які орган кіраваньня вырашылі стварыць на канфэрэнцыі дэмакратычных сілаў у Вільні? Хто ўвойдзе ў яго склад? Якія новыя падыходы былі выказаныя падчас форуму? Аб чым спрачаліся ўдзельнікі канфэрэнцыі?
Злучаныя Штаты дадуць ураду Ўкраіны дадатковыя $4,5 мільярда даляраў фінансавай падтрымкі, каб пакрыць выдаткі бюджэту, у прыватнасьці аплаты электрычнасьці і паліва шпіталям і школам і аплату працы лекараў, настаўнікаў і іншых цывільных службоўцаў.
Ад канфэрэнцыі «Новая Беларусь», якую склікала ў Вільні Сьвятлана Ціханоўская, чакалі скандалаў. Шмат дзідаў ламалася ў інтэрнэце напярэдадні, гучалі агульныя абвінавачаньні і прэтэнзіі, але першы дзень прайшоў нашмат спакайней, чым меркавалася.
Эўразьвяз не прызнае легітымнасьць Аляксандра Лукашэнкі і падтрымлівае дэмакратычныя памкненьні беларусаў.
Вераніка Цапкала, адна з прадстаўніц штабу аб'яднанай апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году, на канфэрэнцыі ў Вільні выказалася за стварэньне грамадзкай рады, каб высьветліць ступень незалежнасьці СМІ.
Сутыкнуўшыся з санкцыйнымі абмежаваньнямі, агульны кошт беларускіх паставак тавараў за мяжу скараціўся на 3,7% за першую палову 2022 году, гаворыцца ў паведамленьні Эўразійскага банку разьвіцьця.
У ноч на 8 жніўня нанесены новы ўдар па Антонаўскім мосьце цераз Дняпро ў акупаваным расейскім войскам Херсоне. Там згарэла тэхніка будаўнікоў, якія рамантавалі мост пасьля папярэдніх абстрэлаў.
Пра гэта лідэр беларускай апазыцыі заявіла на канфэрэнцыі дэмакратычных сіл «Новая Беларусь», што праходзіць у Вільні.
Урад Украіны ўхваліў рашэньне спыніць дзеяньне міжурадавага пагадненьня зь Беларусьсю аб вытворчай і навукова-тэхнічнай каапэрацыі прадпрыемстваў і арганізацыяў абаронных галін прамысловасьці.
У 7-хвілінным відэа яго стваральнікі прааналізавалі праграму перадач на беларускіх дзяржаўных тэлеканалах і вылучылі асноўныя наратывы крамлёўскай прапаганды, што прасоўваюцца ў Беларусі.
Офіс Сьвятланы Ціханоўскай 8–9 жніўня ладзіць у Вільні канфэрэнцыю, на якой маюць знайсьці адказы на пытаньні аб далейшай стратэгіі беларускай апазыцыі.
Карэспандэнтка расейскай «Новой газеты», былая палітзьняволеная, дагэтуль з сумам узгадвае страчаныя ў жніўні 2020 году шанцы, расказвае, як мяняюцца людзі ў Маскве за два месяцы вайны, і заяўляе, што доўгія гады рэжым Лукашэнкі трымаўся не на штыках, а на задаволенасьці сярэдняй клясы.
Сэнат Кангрэсу ЗША прыняў маштабны законапраект на 430 мільярдаў даляраў, накіраваны на барацьбу са зьменамі клімату, а таксама нацэлены на зьніжэньне цэнаў на лекі і на павышэньне пэўных карпарацыйных падаткаў.
У выніку расейскай агрэсіі ў Харкаўскай вобласьці загінулі больш за 1000 мірных жыхароў, параненых удвая больш, паведамляе прэс-служба Харкаўскай абласной пракуратуры.
Усякая атака на атамную электрастанцыю ёсьць «самагубствам», заявіў Генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш, рэагуючы на весткі аб аднаўленьні расейскіх абстрэлаў найбуйнейшай у Эўропе Запароскай АЭС ва Ўкраіне.
Палестынская групоўка «Ісламскі джыгад» пацьвердзіла, што ўзгадніла замірэньне з Ізраілем, паведамляе ў нядзелю газэта The Times of Israel.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заяўляе, што Расея псэўдарэфэрэндумамі закрые ўсякую магчымасьць перамоваў з Украінай і сьветам.
35-гадовага кіраўніка ўпраўленьня сувязяў з грамадзкасьцю кампаніі «A1» Мікалая Брэдзелева затрымалі 10 сьнежня летась. Вядома, што сілавікі яго зьбівалі. Адразу Мікалая асудзілі на 15 сутак, а пазьней перавялі на Валадарку, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International, якая некалькі дзён таму апублікавала даклад аб парушэньнях Украінай гуманітарнага права і правілаў вядзеньня вайны, папрасіла прабачэньня за «пакуты і гнеў», якія справаздача выклікала ва ўкраінцаў, але ня стала пераглядаць яе высновы.
Эгіпэт прапанаваў Ізраілю і Палестынскай аўтаноміі заключыць замірэньне. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы. Паводле іх інфармацыі, мірнае пагадненьне могуць заключыць ужо сёньня ўвечары.
У канцы ліпеня інтэрнэт-рэсурс polskieradio.рl трапіў у Беларусі ў сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
«Што ў Мядзьведзева ў Telegram — тое ў Пуціна ў галаве».
Армія абароны Ізраіля паведаміла аб ліквідацыі ў сэктары Газы Халеда Мансура — аднаго з ваенных камандзіраў групоўкі «Ісламскі джыхад». Мансур лічыўся другім паводле значнасьці камандуючым у групоўцы.
Паліцыя Косава затрымала расейскую журналістку Дар’ю Асламаву. Міністар унутраных спраў Косава Джэлаль Сьвечлія паведаміў, што Асламаву падазраюць у шпіянажы. Падрабязнасьцяў абвінавачаньня міністар не раскрыў.
Часам даволі моцна ўражвае, наколькі эмацыйна і нерацыянальна людзі ставяцца да палітыкаў. Напярэдадні форуму ў Вільні для такіх назіраньняў стала асабліва шмат падстаў.
Намесьнік кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Новай Кахоўкі ў Херсонскай вобласьці Ўкраіны Віталь Гура памёр у выніку замаху.
Паўночная Македонія пагадзілася паставіць Украіне танкі і самалёты, каб дапамагчы ўкраінскім сілам супрацьстаяць поўнамаштабнаму расейскаму ўварваньню, паведаміў 6 жніўня дарадца кіраўніка офісу прэзыдэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк.
У шыіцкім раёне Кабулу, сталіцы Афганістану, адбыўся выбух, параненыя прынамсі 22 чалавекі, двое загінулі. Гэта ўжо другі выбух за два дні.
Дырэктарка ўкраінскага офіса міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International Аксана Пакальчук заявіла, што звальняецца з пасады ў знак пратэсту супраць дакладу, у якім крытыкаваліся Ўзброеныя сілы Ўкраіны.
Загрузіць яшчэ