«Я адчуваю сябе беларускай, якая адчувае адказнасьць і абавязак выканаць свой доўг перад Беларусьсю і беларусамі, асабліва перад тымі, хто ахвяраваў сабой і сядзіць цяпер у турмах. Я ведаю, што беларусы галасавалі за мяне. Я разумею і цалкам усьведамляю, што гэта адбылося не таму, што людзі паверылі ў мяне. Людзі галасавалі за людзей якія не дайшлі да гэтага этапу», — сказала Сьвятлана Ціханоўская, адказваючы на пытаньне бізнэсоўца Аляксандра Кныровіча, кім сябе адчувае Сьвятлана Ціханоўская.
«Што я цяпер магу? Я магу працаваць. Я ўзяла на сябе гэтую адказнасьць. Я гатова і нават жадаю падзяліцца гэтай адказнасьцю з тымі, хто гатовы працаваць побач са мной, плячом да пляча. І так, я адчуваю сябе нацыянальным лідэрам», — заявіла Сьвятлана Ціханоўская.