Папраўкі да міграцыйнага заканадаўства Латвіі прадугледжваюць, што ўмовы легалізацыі для беларусаў будуць прасьцейшымі, чым для расейцаў, вынікае з заявы латвійскага міністра замежных спраў Эдгарса Рынкевічса 23 жніўня на выязным пасяджэньні ўраду.
Адзіным фігурантам «польскай справы» пад вартай застаецца горадзенскі журналіст Анджэй Пачобут. Неўзабаве пачнецца суд.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што пасьля расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну варта ня толькі спыніць дзейнасьць газаправоду «Паўночны паток-2», а і ўвогуле яго дэмантаваць.
Адвакацкая палата Маскоўскай вобласьці прыняла ў свае шэрагі беларускага адваката Яўгена Маслава. Яго пазбавілі адвакацкай ліцэнзіі ў Беларусі год таму.
18-гадовы Раман Карпук заявіў у судзе, што толькі хацеў, каб галасы палічылі сумленна.
Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў мяркуе, што забойства Дар’і Дугінай нібыта арганізавала Фэдэральная служба бясьпекі Расеі.
У Данецку ад абстрэлаў 23 жніўня пацярпелі будынкі адміністрацыі акупацыйнай улады так званай «ДНР», раён гандлёвага цэнтру Green Plaza, а таксама гатэль «Цэнтраль».
У Рызе 23 жніўня пачаўся дэмантаж пастамэнта помніка савецкім салдатам у парку Перамогі.
Вызваленыя з расейскага палону ўкраінскія вайскоўцы, якія ваявалі ў складзе падразьдзяленьня «Азоў» і ў выведцы, паведамілі, што ў часе расейскага палону іх катавалі, не аказвалі мэдычнай дапамогі, пагражалі фізычнай расправай і расстрэлам.
«Цяпер мы называем гэта «інтравэртным пратэстам».
Асноўныя падзеі расейскай вайны супраць Украіны 23 жніўня: сьвята Дзяржаўнага сьцяга Ўкраіны, канфэрэнцыя «Крымская плятформа», абстрэлы Расеяй усходу і поўдня Ўкраіны, мабілізацыя на акупаваных Расеяй тэрыторыях, будаўніцтва акупантамі пантоннага моста каля Херсону.
Пра падвышаную пагрозу расейскіх ракетных удараў і іншых правакацый заявіла і выведка Ўкраіны.
Відавочна, што для Пуціна на канцэптуальным узроўні існаваньне беларускай дзяржаўнасьці — гэта нейкае непаразуменьне, якое трэба тым ці іншым чынам выправіць.
Прэмʼер-міністарка Фінляндыі Санна Марын атрымала адмоўны вынік тэсту на наркотыкі пасьля абвінавачаньняў у іх ужываньні.
Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль скрытыкаваў прапанову некаторых дзяржаваў-чальцоў ЭЗ, якія мяжуюць з Расіяй, забараніць грамадзянам РФ уезд на тэрыторыю ўсіх дзяржаваў Зьвязу.
Свабода расказвае гісторыю жыцьця Ксеніі Лебедзевай, пацікавіўшыся ў былых работнікаў БТ, ці сапраўды палітычныя журналісты зьяўляюцца супрацоўнікамі спэцслужбаў.
Аляксандар Лукашэнка 22 жніўня даручыў стварыць адзіны дабрачынны фонд, які павінен заняць месца недзяржаўных арганізацый, зачыненых за апошнія два гады ў Беларусі.
Чым цяперашні час падобны да часоў пасьля паразы паўстаньня 1863–1864 гадоў і паразы расейскай рэвалюцыі 1905–1907 гадоў? Наколькі маштабнымі тады былі рэпрэсіі і эміграцыя? Як тады беларускае грамадзтва асэнсоўвала паразы, як шукала новых шляхоў дзеяньняў?
У Эстоніі суд асудзіў 50-гадовага прарасейскага актывіста Аляксандра Ханінэна за апаганьваньне ўкраінскага сьцяга, піша газэта Postimees.
Жыхара Лідзкага раёну асудзілі на чатыры гады пазбаўленьня волі за абразу Лукашэнкі.
Бундэсвэр будзе камандаваць брыгадай NATO ў Літве колькасьцю ад 3000 да 5000 вайскоўцаў. Першыя салдаты прыбудуць у Літву 8 верасьня, заявіў міністар абароны Літвы Арвідас Анушаўскас.
Ва Ўкраіне канстатуюць парадаксальную тэндэнцыю — ва ўмовах вайны ў грамадзтве адначасова павялічылася колькасьць людзей, якія аддаюць перавагу і дэмакратыі, і «моцнай руцэ».
Доля гледачоў трох галоўных фэдэральных тэлеканалаў у Расеі з пачатку вайны ва Ўкраіне зьнізілася на чвэрць і ўпершыню саступіла аўдыторыі Telegram, піша выданне The Moscow Times са спасылкай на даследаванне «Раміра».
Начальніца аб’яднанага каардынацыйнага прэсавага цэнтру Сіл абароны поўдня Ўкраіны Натальля Гумянюк паведаміла, што ўкраінскія войскі наносяць удары па гідратэхнічных збудаваньнях на поўдні Ўкраіны.
Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны мяркуюць, што Расея вымушаная рамантаваць сваю авіяцыйную тэхніку ў Беларусі, каб абысьці міжнародныя санкцыі, уведзеныя пасьля адкрытага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
ЗША, Нямеччына, Францыя і Брытанія абмеркавалі ядзерную бясьпеку ў кантэксьце захопу Расея Запароскай АЭС.
Улады Ўкраіны заявілі, што Расея на Дзень Дзяржаўнага сьцяга і Дзень Незалежнасьці Ўкраіны, якія адзначаюцца адпаведна 23 і 24 жніўня, рыхтуе інтэнсіўныя артылерыйскія і авіяўдары.
Сярод затрыманых былі 757 пэнсіянэраў. 3857 чалавек шпіталізавалі.
Перамовы Кіева і Масквы будуць немагчымыя, калі ў Марыюпалі «адбудзецца гідкае судзілішча» над украінскімі ваеннапалоннымі. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў штодзённым вячэрнім звароце.
Прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч заклікаў NATO «рабіць сваю працу» ў Косаве, інакш Сэрбія сама прыме меры для абароны сваёй меншасьці. Ён чарговы раз абвінаваціў у канфлікце альбанцаў і Захад.
Падчас жывога чату з падпісчыкамі тэлеграм-каналу «Беларусь головного мозга» намесьніка кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту, прадстаўніка ў замежных справах офісу Сьвятланы Ціханоўскай Валера Кавалеўскага спыталі, чый Крым і ці Расея — вораг.
Суд Жыткавіцкага раёна (Гомельская вобласьць) 19 жніўня прыгаварыў мясцовага жыхара Дзьмітрыя Крывульку да 1,5 года калёніі агульнага рэжыму паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза прэзыдэнта), паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Падчас наведваньня Пружанскага раёна Берасьцейскай вобласьці Аляксандр Лукашэнка ўзгадаў аб 90-х у сельскай гаспадарцы Беларусі.
Бой-рэванш паміж баксэрамі Аляксандрам Усікам і Энтані Джошуа пройдзе ў ноч з 20 на 21 жніўня ў горадзе Джыда (Саудаўская Арабія) на арэне King Abdullah Sports City.
Генэральны штаб Узброеных сіл Украіны (УСУ) не назірае прыкмет падрыхтоўкі да ўварваньня з тэрыторыі Беларусі.
Джэфры Найс, галоўны пракурор у справе былога прэзыдэнта Сэрбіі Слабадана Мілошавіча, лічыць, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін «дзейнічаў сьвядома» і што суд у гэтай справе павінен быць хуткім.
Беларускія спэцыялісты аднаўляюць расейскія баявыя самалёты, паведаміла 20 жніўня Галоўнае ўпраўленьне выведкі Мінабароны Ўкраіны.
31 жніўня ў Празе кіраўнікі МЗС краінаў ЭЗ абмяркуюць агульнаэўрапейскае візавае эмбарга для беларусаў і расейцаў. Спыталі, што думаюць жыхару Эўразьвязу пра патэнцыйную забарону і як тлумачыць гэта аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Цяпер карыстальнікі зь Беларусі ня могуць зайсьці ні на reform.by, ні на reform.news. Сайты даступныя толькі праз VPN, паведаміла рэдакцыя сайту.
Часьцей за ўсё расейцы імкнуліся патрапіць у Нямеччыну — у 90% выпадкаў ім адмаўлялі.
Парлямэнт Чарнагорыі вынес вотум недаверу ўраду на чале з прэм’ер-міністрам Дрытанам Абазовічам. У пачатку жніўня Абазовіч падпісаў пагадненьне з Сэрбскай праваслаўнай царквой (СПЦ).
Алесь працуе проджэкт-мэнэджарам у ІТ-кампаніі. На Кіпры ўжо больш за год. Прыняць рашэньне пра рэлякацыю прымусіла пасадка ў Менску самалёта кампаніі Ryanair. Яны з жонкай і раней разглядалі варыянты пераезду, а гэты выпадак канчаткова схіліў шалі. Цяпер яны жывуць у Лімасоле, на поўдні вострава.
Кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Рустам Любаеў заявіў, што беларускія памежнікі наўмысна і шкодзяць агароджу на літоўска-беларускай мяжы і робяць гэта «дэманстратыўна», паведамляе Delfi.lt.
Беларуская праваабарончая супольнасьць прызнала палітычнымі зьняволенымі яшчэ сем чалавек. Цяпер палітвязьняў у краіне 1303, гэта новы рэкорд.
Генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш 19 жніўня наведаў марскі порт у Адэсе, дзе адбывалася пагрузка ўкраінскага збожжа для экспарту на зьнешнія рынкі па моры.
Эканаміст Яраслаў Раманчук аналізуе чарговую «бітву за ўраджай» і вечную бітву за імпартазамяшчэньне, нагадвае, што прадукцыйнасьць працы ў беларускіх фэрмэраў у 3 разы большая, чым у «калгасах», і камэнтуе словы Лукашэнкі пра зьніжэньне цаны на драўляныя хаты ў 10 разоў.
Амбасада Аб’яднанага каралеўства адказала «Белсату», што на гэты час Вялікая Брытанія «ня мае намеру» адклікаць амбасадарку.
За апошнія дзесяць тыдняў украінскія дыпляматы шмат разоў ставілі перад Міністэрствам абароны Нямеччыны пытаньне аб пастаўках зброі. Чыноўнікі запісваюць пажаданьні Ўкраіны, але нічога ня робяць, паведамляе газета Die Welt.
Загрузіць яшчэ