Пра гэта паведамляе расейскае агенцтва ТАСС са спасылкай на намесьніцу кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Херсонскай вобласьці Кацярыну Губараву.
Паводле крыніц расейскага агенцтва «РИА Новости», у Гуру некалькі разоў стрэлілі каля дома, дзе ён жыў. Пасьля гэтага яго шпіталізавалі ў цяжкім стане.
Напярэдадні зьявіліся паведамленьні, што кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Херсонскай вобласьці Ўладзімір Сальда быў шпіталізаваны з падазрэньнем на атручэньне. Тэлеграм-канал Baza напісаў, што Сальда быў дастаўлены ў Крым у вельмі цяжкім стане, а адтуль яго вырашылі перавезьці ў Маскву, увёўшы ў мэдыкамэнтозную каму. Паводле зьвестак Baza, яго паклалі ў рэанімацыю таксыкалягічнага аддзяленьня НДІ імя Скліфасоўскага.