Урад часткова прызнанай дзяржавы Косава адклаў выкананьне рашэньня, якое абавязвала б сэрбаў на поўначы краіны падаць заяўку на аўтамабільныя нумары, выдадзеныя ўстановамі Прыштыны, пасьля таго, як узрасла напружанасьць паміж паліцыяй і мясцовымі сэрбскімі супольнасьцямі, якія паставілі блёкпасты.