Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея паведаміла ЗША пра часовы вывад сваіх аб’ектаў з-пад інспэкцыі па Дамове аб скарачэньні ядзерных узбраеньняў


Выбух першай савецкай ядзернай бомбы, Семіпалацінск, 29 жніўня 1949
Выбух першай савецкай ядзернай бомбы, Семіпалацінск, 29 жніўня 1949

Расея паведаміла ЗША пра часовы вывад сваіх абʼектаў з-пад інспэкцыйнай дзейнасьці па Дамове аб мерах па далейшым скарачэньні і абмежаваньні стратэгічных наступальных узбраеньняў (СНУ-III).

Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства замежных спраў РФ.

Дамова СНУ-III прадугледжвае скарачэньне разгорнутых ядзерных боезарадаў, міжкантынэнтальных балістычных ракетаў, балістычных ракетаў падводных лодак і цяжкіх бамбавікоў. Інспэктары з абодвух бакоў маглі наведваць абʼекты, дзе захоўваецца, разгортваецца і рамантуецца стратэгічнае ядзернае ўзбраеньне і тэхніка. Прадстаўнікі інспэкцыйнай дэлегацыі і чальцы лётнага экіпажу, а таксама самалёты карысталіся поўнай недатыкальнасьцю на тэрыторыі боку, дзе праводзілася інспэкцыя. Дамова СНУ была падпісаная ў 2011 годзе, у 2021 годзе ён быў працягнуты да 5 лютага 2026 году.

Расея «вымушана зьвярнуцца» да гэтай меры, як сказана ў заяве, «з прычыны ўпартага імкненьня Вашынгтону явачным парадкам дамагчыся перазапуску інспэкцыйнай дзейнасьці на ўмовах, якія не ўлічваюць існыя рэаліі, ствараюць для ЗША аднабаковыя перавагі і фактычна пазбаўляюць РФ права на ажыцьцяўленьне інспэкцыяў на амэрыканскай тэрыторыі».

«Наша мэта — выключыць падобную непрымальную сытуацыю і забясьпечыць функцыянаваньне ўсіх мэханізмаў Дамовы СНУ ў строгай адпаведнасьці з прынцыпамі парытэту і раўнапраўя бакоў, як гэта мелася на ўвазе пры яго ўзгадненьні і ўступленьня ў сілу», — заявілі ў МЗС РФ.

У ведамстве спасылаюцца на візавыя абмежаваньні і на закрытую паветраную прастору ЗША і іх саюзьнікаў для расейскіх самалётаў, якія дастаўляюць расейскія інспэкцыйныя групы ў Злучаныя Штаты.

У МЗС Расеі ўказалі, што гэтыя меры «носяць часовы характар» і ў Расеі «высока цэняць» ролю Дамовы аб СНУ ў «забесьпячэньні неабходнай транспарэнтнасьці і прадказальнасьці ў адносінах паміж Расеяй і ЗША ў крытычна важнай ракетна-ядзернай сфэры».

«Пасьля вырашэньня існуючых праблемных пытаньняў, якія датычацца аднаўленьня інспэкцыйных мерапрыемстваў па Дамове, абʼяўленыя намі выключэньні будуць неадкладна адмененыя, і яна зможа зноў пачаць ажыцьцяўляцца ў поўным абʼёме», — гаворыцца ў заяве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG