Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэта закрые ўсякую магчымасьць перамоваў, — Зяленскі папярэдзіў Расею наконт псэўдарэфэрэндумаў


Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заяўляе, што Расея псэўдарэфэрэндумамі закрые ўсякую магчымасьць перамоваў з Украінай і сьветам.

«Пазыцыя нашай дзяржавы застаецца такой, як і раней: мы нічога свайго не аддамо, а калі акупанты пойдуць шляхам гэтых псэўдарэфэрэндумаў, яны закрыюць для сябе ўсякую магчымасьць перамоваў з Украінай і вольным сьветам, якія расейскаму боку абавязкова будуць патрэбныя ў пэўны момант», — сказаў ён у сваім відэазвароце.

Паводле яго, перад Украінай адкажуць усе, хто дапамагае акупантам у правядзеньні псэўдарэфэрэндумаў.

На часова акупаваных тэрыторыях поўдня Ўкраіны расейскія вайскоўцы заявілі пра намер правесьці рэфэрэндум. На думку брытанскай выведкі, «вайскова-цывільныя адміністрацыі», створаныя РФ на новаакупаваных тэрыторыях, верагодна, прымушаюць насельніцтва раскрываць асабістыя дадзеныя для складаньня сьпісаў для «галасаваньня».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG