Мэр Кіева Віталь Клічко паведаміў, што Кіеўская гарадзкая рада прыняла рашэньне перайменаваць 95 кіеўскіх вуліц, завулкаў і плошчаў, назвы якіх былі зьвязаныя з Расеяй і савецкім мінулым.
Генэральная пракуратура Беларусі адкрыла некалькі крымінальных спраў у дачыненьні да дэпутата Вярхоўнай Рады Ўкраіны Аляксея Ганчарэнкі за яго рэзкія камэнтары да віншаваньня Аляксандрам Лукашэнкам украінцаў з Днём незалежнасьці.
Расея кампэнсуе Беларусі большую частку экспартных стратаў ад паставак беларускіх тавараў у Эўразьвяз і ва Ўкраіну, рынкі якіх аказаліся закрытымі з прычыны санкцыяў.
У судзе Першамайскага раёну Менску адбыўся суд над 75-гадовай грамадзкай дзяячкай Нінай Багінскай па пытаньнях забесьпячэньня выкананьня папярэдняга прысуду.
Генэральная пракуратура Беларусі адкрыла некалькі крымінальных спраў у дачыненьні да дэпутата Вярхоўнай Рады Ўкраіны Аляксея Ганчарэнкі.
Абхазія гатовая далучыцца да саюзнай дзяржавы Расеі, Беларусі і іншых краінаў, якая можа быць створана пасьля вайны ва Ўкраіне
Як і на каго будзе працаваць плятформа «Лічбавая Беларусь»? Ці можна стварыць «Вяйшнорыю» пры дапамозе ІТ-тэхналёгій? Ці знойдзецца месца беларускай мове ў «Лічбавай Беларусі»? Ці праўда, што ІТ-шнікі ГУБАЗіКа бачаць усё?
Упершыню ў гісторыі ўсе блёкі Запароскай АЭС спыненыя. Радыяцыйны фон у ваколіцах станцыі складае 10,4 мікрарэнтгена на гадзіну, што адпавядае прыроднаму фону.
Гомельскія чыноўнікі заявілі, што менскія праектанты памыліліся, згадаўшы месцы пахаваньняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій ля Навабеліцы.
Кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы Кірыл Гундзяеў скасаваў свой візыт у Казахстан 13-15 верасьня, на якім плянавалася ягоная сустрэча з Папам Рымскім Францішакам.
У цяперашняй сытуацыі няма сэнсу весьці з Масквой якія-небудзь перамовы аб спыненьні вайны супраць Украіны, мяркуе міністарка замежных спраў Нямеччыны Анналена Бэрбак.
Чарнобыльская атамная электрастанцыя ўпершыню пасьля сыходу расейскага войска перадала на пахаваньне перапрацаваныя радыяактыўныя адкіды.
Беларускі філёзаф Павал Баркоўскі адказвае на пытаньне, што зьмяніла расейска-ўкраінская вайна ў Беларусі і рэгіёне, адзначае, што працэс фашызацыі беларускага грамадзтва можа закрануць кожнага, і лічыць, што аншлюс Беларусі — гэта рэальнасьць.
Генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш заявіў, што Арганізацыя Аб’яднаных Нацый гатова падтрымаць любую місію на акупаваную Расеяй Запароскую АЭС.
Аляксандар Лукашэнка пазыцыянуе сябе як стваральніка беларускай дзяржаўнасьці і галоўнага гаранта яе сувэрэнітэту. Тым часам на «сэсіі Незалежнасьці» ў жніўні 1991 году дэпутат Лукашэнка дэманстратыўна адмовіўся галасаваць за незалежную Беларусь.
Яшчэ больш за 30 чалавек атрымалі раненьні.
Зьмест гэтых тэлеграм-каналаў уключылі ў Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі.
Міністар замежных справаў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс прапанаваў пускаць расейцаў у краіны Балтыі толькі пасьля адказу на пытаньне «Чый Крым?» і асуджэньня вайны ва Ўкраіне.
Двухразовая чэмпіёнка турніраў «Вялікага шлему» беларуска Вікторыя Азаранка ня будзе выступаць у дабрачынным турніры «Tennis for peace», увесь прыбытак зь якога пойдзе на гуманітарную дапамогу Ўкраіне.
Аляксандар Лукашэнка аддаў распараджэньне ўзнагародзіць усіх прадстаўнікоў сілавых структураў, якія бралі ўдзел у падаўленьні масавых пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году.
Ціханоўская, Латушка і Цапкала павіншавалі ўкраінцаў і Ўкраіну з Днём незалежнасьці.
Прэзыдэнт Украіны ў 2005–2010 гадах Віктар Юшчанка ў інтэрвію Радыё Свабода расказаў, як марыў урэгуляваць украінска-расейскія адносіны.
У Вялікай Брытаніі ў гонар Дня Незалежнасьці Ўкраіны галоўны ўваход у офіс прэм’ер-міністра на Даўнінг-стрыт, 10 аформілі ў колерах украінскага дзяржаўнага сьцяга. Для гэтага выкарысталі сінія гартэнзіі і жоўты сланечнік.
Дзьве найбуйнейшыя краіны Эўропы, Нямеччына і Вялікая Брытанія, назапасілі больш як 80% прыроднага газу, неабходнага на зімовы пэрыяд.
Цяпер пры спробе адкрыць сайт зьяўляецца надпіс аб блякаваньні на падставе рашэньня Міністэрства інфармацыі Беларусі. Рэдакцыя сайту ня ведае прычынаў блякаваньня.
Лукашэнка павіншаваў украінскі народ з Днём Незалежнасьці і пажадаў украінцам «мірнага неба».
Якой была самая моцная рэакцыя беларускага грамадзтва на вайну Расеі супраць Украіны? Чаму апазыцыя адназначна стала на бок Украіны? Як зьмянілася ў выніку вайны стаўленьне беларусаў да Расеі? Як яны рэагуюць на папрокі з боку ўкраінцаў за датычнасьць да агрэсіі?
У вёсцы Міхайлаўка Запароскай вобласьці падарвалі аўтамабіль, на якім ехаў калябарант Іван Сушко, які перайшоў на бок Расеі і ачоліў мясцовую акупацыйную ўладу.
Ва Ўкраіне заявілі аб пераломе ў вайне супраць расейскай агрэсіі. Дзень Незалежнасьці Ўкраіны супаў з паўгодзьдзем ад пачатку поўнамаштабнай расейскай ваеннай агрэсіі.
У Менску ў першым паўгодзьдзі сілавікі затрымалі 280 чалавек у крымінальных справах, зьвязаных з пратэстамі ў жніўні 2020 году. У Сьледчым камітэце называюць пратэсты людзей «масавымі беспарадкамі».
Былы мэр Екацярынбургу, апазыцыйны палітык Яўгеній Ройзман затрыманы раніцай 24 жніўня паліцэйскім спэцназам у крымінальнай справе аб дыскрэдытацыі расейскага войска. Па гэтым абвінавачаньні яму можа пагражаць да пяці гадоў пазбаўленьня волі.
24 жніўня ўкраіна пад пагрозай новых абстрэлаў і расейскіх атак сьвяткуе Дзень Незалежнасьці.
Украінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што партнэры Ўкраіны падтрымалі прапанову, каб адмыслоўцы МАГАТЭ і ААН прыбылі зь місіяй на Запароскую АЭС паводле ўкраінскага заканадаўства — з тэрыторыі, не акупаванай Расеяй.
«Перакананы, што сёньняшнія супярэчнасьці ня змогуць разбурыць шматвяковы падмурак шчырых добрасуседзкіх адносін паміж народамі дзьвюх краін», — гаворыцца ў віншаваньні ўкраінцам ад Лукашэнкі. Супярэчнасьцямі ён назваў поўнамаштабную вайну, якая вядзецца Расеяй пры падтрымцы ўладаў Беларусі.
Члены Шкалярскага кляну ў супрацоўніцтве з Сэрбскай праваслаўнай царквой рыхтаваліся да ўзброенага канфлікту напярэдадні парлямэнцкіх выбараў у Чарнагорыі летам 2020 году.
Ёсьць нейкае ірацыянальнае адчуваньне, што ўкраінцы цярпяць і пакутуюць як быццам бы за нашы беларускія слабасьць і нерашучасьць. А перадусім — за нашу няўдачлівасьць.
Папраўкі да міграцыйнага заканадаўства Латвіі прадугледжваюць, што ўмовы легалізацыі для беларусаў будуць прасьцейшымі, чым для расейцаў, вынікае з заявы латвійскага міністра замежных спраў Эдгарса Рынкевічса 23 жніўня на выязным пасяджэньні ўраду.
Адзіным фігурантам «польскай справы» пад вартай застаецца горадзенскі журналіст Анджэй Пачобут. Неўзабаве пачнецца суд.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што пасьля расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну варта ня толькі спыніць дзейнасьць газаправоду «Паўночны паток-2», а і ўвогуле яго дэмантаваць.
Адвакацкая палата Маскоўскай вобласьці прыняла ў свае шэрагі беларускага адваката Яўгена Маслава. Яго пазбавілі адвакацкай ліцэнзіі ў Беларусі год таму.
18-гадовы Раман Карпук заявіў у судзе, што толькі хацеў, каб галасы палічылі сумленна.
Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў мяркуе, што забойства Дар’і Дугінай нібыта арганізавала Фэдэральная служба бясьпекі Расеі.
У Данецку ад абстрэлаў 23 жніўня пацярпелі будынкі адміністрацыі акупацыйнай улады так званай «ДНР», раён гандлёвага цэнтру Green Plaza, а таксама гатэль «Цэнтраль».
У Рызе 23 жніўня пачаўся дэмантаж пастамэнта помніка савецкім салдатам у парку Перамогі.
Вызваленыя з расейскага палону ўкраінскія вайскоўцы, якія ваявалі ў складзе падразьдзяленьня «Азоў» і ў выведцы, паведамілі, што ў часе расейскага палону іх катавалі, не аказвалі мэдычнай дапамогі, пагражалі фізычнай расправай і расстрэлам.
«Цяпер мы называем гэта «інтравэртным пратэстам».
Асноўныя падзеі расейскай вайны супраць Украіны 23 жніўня: сьвята Дзяржаўнага сьцяга Ўкраіны, канфэрэнцыя «Крымская плятформа», абстрэлы Расеяй усходу і поўдня Ўкраіны, мабілізацыя на акупаваных Расеяй тэрыторыях, будаўніцтва акупантамі пантоннага моста каля Херсону.
Пра падвышаную пагрозу расейскіх ракетных удараў і іншых правакацый заявіла і выведка Ўкраіны.
Відавочна, што для Пуціна на канцэптуальным узроўні існаваньне беларускай дзяржаўнасьці — гэта нейкае непаразуменьне, якое трэба тым ці іншым чынам выправіць.
Загрузіць яшчэ