Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
Праз праект «Хуткая ўзаемадапамога» рэпрэсаваным беларусам аказалі падтрымку на 2,6 млн беларускіх рублёў

Праз праект «Хуткая ўзаемадапамога» рэпрэсаваным беларусам аказалі падтрымку на 2,6 млн беларускіх рублёў


Акцыя беларусаў у Кіеве. Архіўнае фота
Акцыя беларусаў у Кіеве. Архіўнае фота

Пра гэта расказала каманда праекту. Па грашовую падтрымку ў «Хуткую ўзаемадапамогу» могуць зьвяртацца ня толькі пацярпелыя ад рэпрэсіяў падчас або пасьля выбараў 2020 году беларусы, але і актывісты, якія сталі двойчы ўцекачамі ў выніку нападу Расеі на Ўкраіну.

Стваральнікі«Хуткай узаемадапамогі» («Скорая взаимопомощь») адзначаюць, што гэта ня фонд, а праект, які наўпрост зьвязвае тых, каму патрэбна дапамога, і гатовых дапамагчы.

«Калі вы хочаце праявіць салідарнасьць з кімсьці, хто пацярпеў, то вы атрымліваеце нумар карткі чалавека і робіце грашовы пераказ. Над праектам працуе цэлая каманда вэрыфікатараў, якая апрацоўвае запыты людзей. Ня трэба хвалявацца, што ёсьць нейкі пасярэднік, а людзі, якія атрымліваюць дапамогу, яшчэ і могуць дзякаваць тым, хто дапамагае добрым словам».

За два гады праз «Хуткую ўзаемадапамогу»:

  • грашовую дапамогу атрымалі 1215 чалавек
  • грашовую дапамогу аказалі 7645 чалавек
  • пацярпелыя атрымалі 2 670 000 BYN дапамогі наўпрост

Адзначаецца, што з 2020 году дзякуючы «Хуткай ўзаемадапамозе» грашовую падтрымку займелі прадстаўнікі дзясяткаў прафэсіяў: будаўнікі, ратавальнікі, сьлесары, інжынэры, мэнэджары, дызайнэры, лекары, настаўнікі, сьпевакі, журналісты, кантралёры грамадзкага транспарту, юрысты, пілёт авіяцыі ды іншыя.

«Каманда „Хуткай узаемадапамогі“ дзякуе кожнаму, хто дапамагаў і дапамагае пацярпелым ад рэпрэсій. Салідарнасьць — наша сіла і важная
праява грамадзянскай супольнасьці Беларусі», — гаворыцца ў прэс-рэлізе праекту «Хуткай узаемадапамогі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG