Узброеныя сілы Ўкраіны нанесьлі артылерыйскі ўдар па базе расейскіх наймітаў з прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр», якая разьмяшчалася ў раёне акупаванага РФ гораду Папаснай Луганскай вобласьці Ўкраіны.
Пасол Украіны ў Менску Ігар Кізім раскрытыкаваў заяву начальніка Дэпартамэнту міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Мінабароны Беларусі Валерыя Равенкі аб тым, што Беларусь ня ўдзельнічае ў вайне.
Дазволы на жыхарства не павінны выдавацца пастаянным жыхарам Латвіі, якія плянуюць увайсьці ў расейскае грамадзянства, лічыць латвійскі прэзыдэнт. Ён абвінаваціў папярэднія ўлады ў «гандлі» дакумэнтамі, што паспрыяла росту пракрамлёўскіх настрояў і павелічэньню ўплыву расейскай мовы ў грамадзтве.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі зноў заклікаў Эўразьвяз адмяніць візы для расейцаў, а людзям, якіх перасьледуюць у Расеі, прапанаваў зьвяртацца па статус бежанцаў. Аб гэтым ён заявіў у сваім вячэрнім звароце ў пятніцу.
Супрацоўнікам «Известий» — карэспандэнтцы Ксеніі Салдатавай і апэратару Дзьмітрыю Цімафееву — анулявалі візы і забаранілі ўезд у Эўразьвяз на тры гады. Іх затрымалі 12 жніўня і ў ноч на 13-га выслалі з Эстоніі.
Бакі абмеркавалі вынікі канфэрэнцыі «Новая Беларусь», якая прайшла 8–9 жніўня ў Вільні, у прыватнасьці, рашэньне аб стварэньні Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК).
Літва падтрымлівае рашэньне ўладаў Эстоніі забараніць расейцам уезд у краіну.
12 жніўня Міністэрства замежных справаў Літвы накіравала ў амбасаду Беларусі ў Літве афіцыйную ноту з пратэстам супраць дзеяньняў уладаў Беларусі, накіраваных на закрыцьцё літоўскай дзяржаўнай Пяляскай сярэдняй школы.
Ад пачатку вайны Расеі супраць Украіны мы заўважылі зь дзясятак ролікаў расейскіх блогераў, зьмест якіх збольшага зводзіцца да закліканьня расейцаў пераяжджаць у Беларусь, бо там, паводле іх, усё нашмат лепшае за расейскае.
Міністэрства замежных спраў Чарнагорыі абвясьціла пэрсонай нон-грата супрацоўніка дыпляматычнай місіі Расеі.
Падчас такіх пікавых падзей, кшталту незразумелых выбухаў на вайсковых аб’ектах у Крыме і Зябраўцы, расьце запыт на альтэрнатыўную інфармацыю.
Прыбытак за год падае ў 4 разы.
Міністэрства замежных спраў Літвы ў афіцыйнай заяве абвергла інфармацыю аб тым, што людзі, якія ўцякаюць з краінаў з таталітарным рэжымам, ня могуць трапіць у Літву. У МЗС Літвы запэўнілі, што працягнуць выдаваць візы беларусам, якім пагражае небясьпека на радзіме.
Ігара Лосіка на пачатку лета перавялі ў Наваполацкую калёнію. Родныя Ігара не змаглі пакуль атрымаць спатканьня зь ім на новым месцы. Камунікацыя адбываецца празь ліставаньне і тэлефон.
Плынь мігрантаў на латвійска-беларускай мяжы павялічваецца — Латвія зноў становіцца мішэньню гібрыднай атакі з боку Беларусі, заявіў кіраўнік Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі Гунтыс Пуятс у інтэрвію праграме Латвійскага тэлебачаньня Rīta Panorāma.
Пракуратура завяла крымінальныя справы за абразу службовай асобы і незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да інфармацыі аб прыватным жыцьці і пэрсанальных зьвестках.
У інтэрвію «Свабодзе» былы прэтэндэнт на выбарах 2020 году Валер Цапкала назваў вынікі канфэрэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні адмоўнымі, раскрытыкаваў стварэньне Сьвятланай Ціханоўскай Пераходнага кабінэту, пералічыў прэтэнзіі да яе офісу, а таксама расказаў пра лёс уласных палітычных ініцыятываў.
Эстонскія ўлады прынялі рашэньне не накіроўваць свайго амбасадара ў Беларусь пасьля заканчэньня кадэнцыі дзейнага кіраўніка дыпляматычнай місіі, заявіў міністар замежных спраў Эстоніі Урмас Рэйнсалу.
Былы канцлер Нямеччыны Герхард Шрэдэр падаў у суд на парлямэнт краіны — Бундэстаг з патрабаваньнем аднавіць адкліканыя ў яго прывілеі былога кіраўніка ўраду.
На расейскіх выбарах дэпутатаў у Дзяржаўную Думу ў верасьні 2021 году ўкінулі каля 17,1 млн з амаль 56,5 мільёна галасоў, яе вынікае з расьсьледаваньня «Медузы». Выданьне атрымала доступ да відэаархіву зь мільёнамі гадзін запісаў з 3505 выбарчых участкаў.
Пяляскую сярэднюю школу, адну зь дзьвюх літоўскіх школ у Беларусі, перад пачаткам навучальнага году праверыла інспэкцыя МНС. Як заявілі ў МНС, пры правядзеньні праверкі выявілі шэраг парушэньняў, яе закрываюць да «ліквідацыі заўваг».
Актывіст і музыка Фёдар Жывалеўскі, які сядзеў на завулку Акрэсьціна разам зь Ігарам Банцэрам, расказаў, што вядома пра затрыманьне апошняга.
Валер Кавалеўскі, прадстаўнік аб’яднанага Пераходнага кабінэту дэмакратычных сілаў у міжнародных справах, у эфіры Свабоды Premium расказаў, як прымалася рашэньне аб стварэньні кабінэту, на якой пазыцыі будзе працаваць Франак Вячорка, ці магчымае аб’яднаньне намаганьняў зь Зянонам Пазьняком.
Заходнія краіны паабяцалі вылучыць яшчэ больш за паўтара мільярда эўра на ваенныя патрэбы Ўкраіны для адбіцьця расейскай агрэсіі. Аб гэтым заяўлена на канфэрэнцыі міністраў абароны 26 краін у Капэнгагене.
Зь вялікімі, часта невырашальнымі праблемамі сёньня сутыкаюцца беларусы, якія жывуць ва Ўкраіне з сталым, бестэрміновым дазволам на жыхарства. Рэпартаж «Настоящего времени».
Паводле зьвестак Кіева, у Расею і Беларусь сілай вывезьлі тысячы ўкраінцаў. Двое зь іх распавялі выданьню Deutsche Welle, як яны апынуліся на тэрыторыі Беларусі і што зь імі адбывалася.
«Малады Фронт» — найбуйнейшы моладзевы дэмакратычны рух Беларусі, заснаваны ў 1997 годзе.
Эканаміст, старшы навуковы супрацоўнік дасьледніцкага цэнтру BEROC Зьміцер Крук прагназуе, наколькі ўпадзе беларуская эканоміка сёлета, і заяўляе, што ўжо зараз дзеля ратаваньня беларускай эканомікі трэба ставіць пытаньне аб эканамічным адмежаваньні ад Расеі.
11 жніўня па Запароскай АЭС нанесена пяць удараў, у тым ліку паблізу месца захоўваньня радыяактыўных матэрыялаў.
9 жніўня адбылася прэм’ера першай часткі новага падкасту Радыё Свабода «„Красаўцы“. Вайна супраць народу ў жніўні 2020». Падкаст расказвае пра пасьлявыбарчыя пратэсты ў Беларусі два гады таму з гледзішча сілавікоў, пра тое, як усё выглядала знутры.
На ютуб-канале Валера Цапкалы праходзіць прэзэнтацыя «Стратэгіі выхаду з палітычнага крызісу і пабудовы дэмакратычнай Рэспублікі Беларусь». Каманда, якая аб’ядналася вакол былога прэтэндэнта ў прэзыдэнты, прапануе перафарматаваць беларускую апазыцыю.
Як стала вядома «Нашай Ніве», дзяржаўны канал АНТ з пачатку году страціў двух вядучых супрацоўнікаў, якія ўцяклі за мяжу. Гэта былы кіраўнік інфармацыйнага вяшчаньня і эўрапейскага бюро АНТ Руслан Паддубскі, а таксама супрацоўніца пула Лукашэнкі Натальля Стэльмах.
«Толькі народ Тайваня можа вырашаць сваю будучыню», — заявіла прадстаўніца тайваньскага МЗС.
У Сьветлагорску ўчастковыя інспэктары міліцыі пад рознымі нагодамі выклікаюць мясцовых жыхароў і просяць паказаць мабільныя тэлефоны. Калі ў тэлефоне знаходзяць што-небудзь унесенае ў сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» — складаюць пратакол за «распаўсюджваньне экстрэмісцкай інфармацыі».
11 жніўня ў судзе Кастрычніцкага раёну Магілёва разгледзелі справу аб «пераводзе ў іншую папраўчую ўстанову і зьмене ўмоваў рэжыму» Сяргея Ціханоўскага, асуджанага летась на 18 гадоў зьняволеньня.
Беларусам выдалі 149 тысяч відаў на жыхарства, 88% зь якіх — у Польшчы.
Спэцназаўцы прыбылі для ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах «Полярная звезда – 2022», паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.
Міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў заявіў, што расейцы 24 лютага пайшлі ў наступ з тэрыторыі Беларусі без фармаваньня ўдарных груповак, як гэта прадугледжвае вайсковая тактыка, таму так хутка мусілі адысьці з поўначы Ўкраіны.
Падчас плянава-папераджальнага рамонту першага энэргаблёку Беларускай АЭС, які цягнецца з канца красавіка, замянілі трэць цеплавылучальных зборак зь ядзерным палівам, як вынікае з новага нацыянальнага дакладу пра выкананьне Канвэнцыі аб ядзернай бясьпецы.
Расея ў канцы ліпеня вывезла зброю з Сырыі на гандлёвым караблі «Спарта II» і абышла забарону на рух вайсковых караблёў праз Басфор і Дарданэлы, уведзеную Турцыяй з пачатку вайны ва Ўкраіне, паведамляе Bloomberg з спасылкай на крыніцы ва ўрадзе ЗША, эўрапейскай выведцы і спадарожнікавыя здымкі.
Выданьне The Insider апублікавала ў сераду аповед аднаго з расейскіх салдат, якога за адмову працягваць удзел у баявых дзеяньнях на тэрыторыі Ўкраіны трымалі ў падвале на тэрыторыі Луганскай вобласьці, рэгулярна катуючы.
Як камэнтуюць хаду і вынікі канфэрэнцыі «Новая Беларусь» праўладныя крыніцы інфармацыі? Ці задаволенае вынікамі канфэрэнцыі незалежнае грамадзтва? Ці мела рацыю Вераніка Цапкала ў сваёй крытыцы мэдыя?
Беларускія і ўкраінскія праваабарончыя і грамадзкія арганізацыі зьвярнуліся да дзяржаўных органаў Украіны наконт дыскрымінацыі грамадзян Беларусі ў краіне пасьля пачатку вайны.
У ЭЗ пачалі абмяркоўваць прапанову аб забароне выдачы шэнгенскіх візаў грамадзянам Расеі.
Супрацоўнікаў жыльлёва-камунальнай гаспадаркі абавязалі зафарбоўваць «несанкцыянаваныя надпісы», як вынікае са зьменаў у пастанову Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі № 8 ад 10 чэрвеня 2022 году.
8 жніўня Лукашэнка наведаў Мёрскі мэталапракатны завод, дзяржава ўзяла яго даўгі на сябе, а сам завод нацыяналізавалі. Раней там затрымлівалі кіраўніцтва са згоды Лукашэнкі. Глядзім, што з заводам.
Увечары 2 жніўня стала вядома пра затрыманьне ў Менску экскурсавода і журналіста Ігара Хмары. Яго імя зьявілася ў тэлеграм-канале «Сьпісы затрыманых», інфармацыю пра затрыманьне таксама пацьвердзілі недзяржаўныя СМІ.
Начальнік дэпартамэнту міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Беларусі Валер Равенка заявіў, што Ўкраіна пад уплывам зьнешніх сіл стварала напружанасьць у дачыненьнях зь Беларусьсю, пачынаючы з 2016 году.
Вугорская нафтавая кампанія MOL і славацкая Slovnaft паведамілі, што аплацілі транзыт расейскай нафты праз Украіну па нафтаправодзе «Дружба» і чакаюць аднаўленьня паставак у найбліжэйшыя дні.
Загрузіць яшчэ