«Пэўны час таму было дасягнутае пагадненьне пры пасярэдніцтве Эгіпту аб замірэньні», — прыводзіць выданьне словы высокапастаўленага прадстаўніка групоўкі Мухамэда аль-Гіндзі.
Чакаецца, што рэжым спыненьня агню пачне дзейнічаць у 23.30 паводле мясцовага часу.
Пры гэтым газэта зазначае, што пакуль што з боку Ізраілю пацьверджаньня гэтага замірэньня не паступала. Тым ня менш шэраг СМІ раней паведамляў, што Ізраільскі бок ня супраць такога замірэньня, бо лічыць, што выканаў асноўную частку баявых задачаў.
У пятніцу армія Ізраілю пачала апэрацыю «Сьвітанак» супраць палестынскай групоўкі «Ісламскі джыгад» у сэктары Газы. Ізраіль ліквідаваў некалькіх камандзіраў баевікоў.