6 жніўня стала вядома, што сьпявачку Мерыем Герасіменку арыштавалі на 15 «сутак». Інфармацыя зьявілася ў тэлеграм-канале незалежнай валянтэрскай ініцыятывы «Списки задержанных».
Прэзыдэнты Расеі і Турэччыны Ўладзімір Пуцін Рэджэп Эрдаган сустрэліся ў Сочы. Паводле афіцыйнай заявы, былі дасягнутыя дамоўленасьці аб экспарце расейскага збожжа, супрацоўніцтве ў галіне энэргетыкі, а таксама ў пытаньні Сырыі. The Washington Post піша пра спробы расейскіх ўладаў абысьці санкцыі.
Баўгарыя спыняе на нявызначаны тэрмін выдачу расейцам турыстычных візаў і візаў для ўладальнікаў нерухомасьці. Пра гэта паведамляе асацыяцыя турапэратараў Расеі.
Форум дэмакратычных сілаў, які зьбіраўся ў Бэрліне, учора агучыў свой плян — стварыць Нацыянальны Савет Рэспублікі і правесьці ў яго выбары.
У канцы верасьня — пачатку кастрычніка 2021 году за камэнтары ў «справе Зельцара» затрымалі каля 200 беларусаў. Большасьць дагэтуль у турме ў чаканьні суду. Што новага ў затрыманых — даведалася Свабода.
У пятніцу, 5 жніўня, Армія абароны Ізраілю (Цахал) пачала антытэрарыстычную апэрацыю ў сэктары Газы. Апэрацыя атрымала назву «На сьвітанку».
Цяпер літоўскія памежнікі фіксуюць каля 60–70 выпадкаў спробы незаконнага перасячэньня мяжы мігрантамі.
У Беларусі журналістку Польскай тэлевізіі (TVP) Ірыну Слаўнікаву асудзілі на пяць гадоў калёніі за рэпартажы аб пратэстах у 2020 годзе.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ «Аб прымяненьні спэцыяльных эканамічных мер у фінансавай і паліўна-энэргетычнай сфэрах у сувязі зь недружалюбнымі дзеяньнямі некаторых замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый».
Калі завэрбаваны вязень цягам паўгода на вайне застанецца жывы, яму абяцаюць памілаваньне.
9 жніўня Радыё Свабода прадставіць першы эпізод падкасту «„Красаўцы“. Вайна супраць народу ў жніўні 2020-га». Ён расказвае аб пратэстах пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі з гледзішча сілавікоў.
Суд Цэнтральнага раёну Менску ўпершыню ўключыў у сьпіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў наборы стыкераў для Тэлеграма.
Сацыёлягі Кіеўскага міжнароднага інстытуту сацыялёгіі, які дасьледавалі рэлігійную ідэнтыфікацыю ўкраінцаў, канстатавалі, што ў сьвядомасьці ўкраінскіх грамадзян праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату істотна страціла прыхільнікаў праз асацыяцыю з расейскім агрэсарам.
Створаная днямі ў Расеі «Група для расьсьледаваньня антырасейскіх дзеяньняў» (ГРАД) у сфэры культуры склала сьпіс «агентаў замежнага ўплыву» і іхных «памагатых» у дзяржаўных структурах. Ініцыятарам ідэі выступіла партыя «Справядлівая Расія — За праўду».
Алег Аўчыньнікаў ужо больш за восем гадоў жыве ва Ўкраіне, якая стала для яго другім домам.
Украінская нацыянальная энэргетычная кампанія «Енергоатом» 5 жніўня заявіла, што Запароская АЭС працуе згодна з нормамі ядзернай, радыяцыйнай і экалягічнай бясьпекі.
Экспэрт Фонду Карнэгі Максім Самарукаў нагадвае пра пазыцыю Масквы ў жніўні 2020-га; заяўляе, што беларускі крызіс стварыў стымулы для Крамля давесьці справу да вайны супраць Украіны, і адказвае на пытаньне, ці можа Лукашэнка «пераабуцца» ў паветры.
Украіна сваімі баявымі дзеяньнямі прымушае Расею зьмяніць прыярытэты ў яе несправакаванай ваеннай агрэсіі супраць Украіны.
Паводле ацэнак канадзкай кампаніі Nutrien – найбуйнейшага вытворцы калію і трэцяга па велічыні вытворцы азотных угнаеньняў у сьвеце – пастаўкі калію з Расеі і Беларусі ў першай палове 2022 году скараціліся прыкладна на 25 і 50 працэнтаў адпаведна.
Тры судны з кукурузай пакінулі ўкраінскія парты і накіроўваюцца ў бок марскога гуманітарнага калідора, піша BBC са спасылкай на дадзеныя сэрвісу MarineTraffic.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі раскрытыкаваў новую справаздачу міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International, у якой гаворыцца, што ўкраінскае войска стварае базы і разьмяшчае вайсковую тэхніку ў жылых раёнах, падстаўляючы пад небясьпеку цывільнае насельніцтва.
Сваякам стала вядома пра стан зьняволенага ваўкавыскага прадпрымальніка. Ён пачаў піць, аднак адчувае сябе яшчэ вельмі кепска.
Лукашэнка зноў загаварыў пра нарошчваньне тэмпаў у гандлі з Кітаем. Глядзім, ці магчыма гэта.
У Менску сілавікі затрымалі экскурсавода і журналіста Ігара Хмару, перадае тэлеграм-канал «Списки Задержанных».
9 жніўня ў Менску пройдзе «Форум патрыятычных сіл», паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА са спасылкай на старшыню праўладнай арганізацыі «Белая Русь» Алега Раманава.
МЗС Польшчы заявіла пратэст часоваму паверанаму ў справах Беларусі з прычыны прысуду журналістцы TVP Ірыне Слаўнікавай. Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай на сайце ведамства заяве.
У выведцы ЗША заявілі аб спробе Расеі сфабрыкаваць доказы аб зьнішчэньні палонных украінцаў у Аленаўцы, а галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны сьцьвярджаюць, што калёнію замінавалі вагнэраўцы.
Камандуючы аб’яднанымі сіламі Ўкраіны Сяргей Наеў заявіў аб стварэньні комплекснай сыстэмы абароны тэрыторый Кіеўскай вобласьці, каб папярэдзіць паўторны наступ з боку Беларусі.
Асноўныя падзеі на франтах расейскай вайны супраць Украіны па стане на 4 жніўня.
Такое ўражаньне, што некаторыя сучасныя беларускія актывісты прапануюць ствараць беларускі ўрад у выгнаньні, ня ведаючы, што Беларусь мае такі ўрад ужо сто тры гады.
Стратэгічнае камандна-штабное вучэньне «Усход-2022» пройдзе на 13 палігонах Усходняй ваеннай акругі Расеі у пэрыяд з 30 жніўня па 5 верасьня. У ім прымуць удзел звыш 250 беларускіх вайскоўцаў.
Беларусь ня мае намеру адмаўляцца ад бязьядзернага статусу, заявіў начальнік аддзела міжнароднай бясьпекі і кантролю над узбраеньнямі галоўнага ўпраўленьня шматбаковай дыпляматыі МЗС Васіль Паўлаў 3 жніўня ў ААН на канфэрэнцыі па разглядзе дзеяньня Дамовы аб нераспаўсюджаньні ядзернай зброі.
«Усе бакі канфлікту павінны ўвесь час адрозьніваць ваенныя аб’екты ад цывільных і прымаць усе магчымыя меры засьцярогі», — заклікае Amnesty International.
У сераду Сэнат Кангрэса ЗША ратыфікаваў дамову аб уступленьні ў NATO Фінляндыі і Швэцыі. За ўхваленьне прагаласавалі 95 сэнатараў, супраць — 1.
Узброеныя сілы Беларусі праводзяць праверку боегатоўнасьці частак сіл спэцыяльных апэрацый, паведамілі раніцай 4 жніўня ў Генштабе Узброеных сіл Украіны.
Як заявіў генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш, з просьбай аб правядзеньні такога расьсьледаваньня да ААН зьвярталіся і Расея, і Ўкраіна.
Урад Чарнагорыі падпісаў пагадненьне, якое рэгулюе адносіны з Сэрбскай праваслаўнай царквой, нягледзячы на крытыку з боку праэўрапейскіх палітычных сілаў, сьцьвярджаючы, што пагадненьне дапаможа «вылечыць» глыбокія ўнутраныя рознагалосьсі.
Хто быў арганізатарам рэвалюцыйных падзеяў 2020 году? Ці вырашылі тыя падзеі спрэчку пра перавагі мірнага і нямірнага пратэсту? Ці было б непазьбежным расейскае ўварваньне, калі б рэвалюцыя перамагла?
У момант пачатку вайны Расеі супраць Украіны палітычнае становішча рэжымаў Лукашэнкі ў Беларусі і Такаева ў Казахстане было ў значнай ступені падобнае. Аднак Такаеў ухіліўся ад моцнай зьвязкі з расейскім агрэсарам.
Суд Ленінскага раёну Магілёва прызнаў «экстрэмісцкімі» старонкі дарадцы офісу прэзыдэнта Ўкраіны Аляксея Арастовіча ў сацыяльных сетках, вынікае са сьпісу, апублікаванага на сайце Міністэрства інфармацыі.
Урад Украіны ўхваліў пастанову аб дэнансацыі міжурадавага пагадненьня зь Беларусьсю аб суднаходзтве па ўнутраных водных шляхах, якое было падпісана ў Менску 5 лютага 1998 году.
Кожны тыдзень адбываецца больш за 1100 кібэр-атак на польскія вайсковыя цэнтры.
На пачатку жніўня стала вядома, што праваахоўныя органы Ўкраіны арыштавалі актывы прыватнай кампаніі «Санта Холод Україна», зарэгістраваную на кіпрскую кампанію «Ньюрайд Сервісес Лімітед».
Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў аб адсутнасьці ілюзій наконт Беларусі пасьля прадастаўленьня яе тэрыторыі Расеі для ўварваньня ва Ўкраіну.
Асноўныя падзеі на франтах расейскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны па стане на 3 жніўня.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі адказаў на пэтыцыю, ініцыяваную грамадзкасьцю аб легалізацыі аднаполых шлюбаў.
Кампанія ETS, якая праводзіць міжнародныя іспыты ў ангельскай мове TOEFL, дазволіць грамадзянам Беларусі і Расеі здаваць яго ў дыстанцыйнай форме з 4 жніўня або за межамі іх краін, калі ў іх ня будзе фінансавых перашкод для гэтага.
У Пэкіне вельмі адмоўна рэагуюць на першы за чвэрць стагодзьдзя візыт высокапастаўленага амэрыканскага чыноўніка на востраў, які там лічаць сваёй тэрыторыяй. У першай палове 3 жніўня самалёт з Пэлосі на борце бясьпечна адляцеў з Тайваня.
Сьпікер Генэральнага штабу Ўзброеных сіл Украіны Аляксандар Штупун заявіў, што Расея працягвае выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі для агрэсіі супраць Украіны.
Сьпікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэлосі і члены дэлегацыі Кангрэсу выступілі з заявай адносна візыту на Тайвань.
Загрузіць яшчэ