Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна атрымае танкі і самалёты з Паўночнай Македоніі, — Падаляк


Дарадца кіраўніка офісу прэзыдэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк
Дарадца кіраўніка офісу прэзыдэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк

Паўночная Македонія пагадзілася паставіць Украіне танкі і самалёты, каб дапамагчы ўкраінскім сілам супрацьстаяць поўнамаштабнаму расейскаму ўварваньню, паведаміў 6 жніўня дарадца кіраўніка офісу прэзыдэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк.

«Сябар пазнаецца ў бядзе. Не мае значэньня, наколькі вялікая ваша краіна або ваш ВУП, важна тое, якое ў вас сэрца. Сёньня многія краіны дэманструюць больш сьмеласьці, чым палова G20. Як Паўночная Македонія, прапанаваўшы Украіне плячо ў выглядзе танкаў і самалётаў. Мы ніколі гэтага не забудзем», — напісаў ён у твітэры. Пра якія самалёты ідзе гаворка, Падаляк не ўдакладніў.

Міністэрства абароны Паўночнай Македоніі пацьвердзіла на мінулым тыдні, што паставіць ва Ўкраіну танкі савецкага тыпу, але нічога не паведаміла пра пастаўку самалётаў.

У той жа час 4 жніўня мясцовае выданьне MKD паведаміла, што Міністэрства абароны Паўночнай Македоніі вырашыла перадаць Украіне чатыры самалёты Су-25, якія знаходзіліся на захоўваньні з 2003 года і не выкарыстоўваліся арміяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG